Вы тут

Сталічныя школьнікі перамаглі ў міжнароднай экалагічнай алімпіядзе


Сталічныя школьнікі перамаглі ў міжнароднай экалагічнай алімпіядзе па біялогіі ў Найробі (Кенія) — самым вялікім міжнародным конкурсе навуковых праектаў сярод вучняў сярэдніх школ.


Падчас сустрэчы з адным з прызёраў алімпіяды, вучнем сярэдняй школы № 130 г. Мінска Цімафеем Фёдаравым, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй ХУДЫК  уручыў яму пісьмо з падзякай ад Мінпрыроды і каштоўныя падарункі, а таксама выказаў удзячнасць педагогам Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства за падрыхтоўку таленавітых юных вучоных і бацькам хлопцаў.

Дзесяцікласнік Цімафей Фёдараў (сярэдняя школа № 130 г. Мінска) і адзінаццацікласнік Дзмітрый Харытонаў (гімназія № 13 г. Мінска) на алімпіядзе прадставілі праект «Павышэнне эфектыўнасці арганічнага і традыцыйнага земляробства біятэхналагічнымі метадамі», за які былі ўзнагароджаны залатымі медалямі і спецыяльнымі сертыфікатамі.

Юныя вучоныя займаліся пошукам бактэрый і стварэннем біяпрэпаратаў — жывых стымулятараў росту раслін, здольных утылізаваць сінтэтычныя хімічныя рэчывы, што трапляюць у глебу ў выніку выкарыстання пестыцыдаў.

Вераніка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Алімпійцы пад знакам «эка»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».