Вы тут

Падведзены вынікі алімпіяды курсантаў СНД па ваеннай гісторыі


У сталіцы падвялі вынікі ІV Міжнароднай алімпіяды курсантаў СНД па ваеннай гісторыі, прысвечанай 100-годдзю стварэння Чырвонай арміі. У гістарычнай алімпіядзе спаборнічалі каманды з чатырох краін: Беларусі, Казахстана, Расіі і Узбекістана.


Нашу краіну прадстаўляла каманда Ваеннай акадэміі.

Пераможцам у абсалютным асабістым першынстве прызнаны курсант другога курса агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі Канстанцін КАЗЛОЎСКІ. Як ён расказаў, сакрэт яго поспеху ў якаснай падрыхтоўцы і волі да перамогі. Любоў да гісторыі ў хлопца з'явілася яшчэ ў школе, а ў Ваеннай акадэміі ён працягнуў развіваць свой інтарэс.

Падчас цырымоніі ўзнагароджвання начальнік Ваеннай акадэміі Беларусі генерал-маёр Віктар ЛІСОЎСКІ выказаў меркаванне, што інтэлектуальнае спаборніцтва ў веданні ваеннай гісторыі аб'ядноўвае брацкія народы: «Прыемна, што на алімпіяду прыязджаюць моцныя прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, самыя моцныя прадстаўнікі ўзброеных сіл сваіх краін», — падкрэсліў Віктар Лісоўскі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Ваеннай гісторыяй з'яднаныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».