З'яўляюся паляўнічым, хоць папраўдзе ва ўгоддзі да нядаўняга часу выбіраўся не так часта, як хацелася б. Але з выхадам на пенсію вольнага часу стала больш. Спадзяюся, на любімы з маладосці занятак ён таксама знойдзецца. Нават пачаў задумвацца: а ці не завесці мне нарэшце сабаку? Праўда, знаёмыя паляўнічыя пужаюць, што з яго дрэсіроўкай будзе шмат марокі...
Іосіф ГРЫНКЕВІЧ, г. Мінск
Як расказалі нам спецыялісты Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяльную дрэсіроўку паляўнічых сабак дазволена праводзіць толькі ў адведзеных для гэтага месцах. Іх нагонка, муштроўка, прывучванне немагчымыя па-за ўгоддзямі, паколькі толькі знаходжанне ва ўмовах дзікай прыроды дазваляе сабаку ў поўнай меры праявіць яго прыроджаны і замацаваны векавым адборам паляўнічы інстынкт.
Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, для трэніроўкі і палявання дазваляецца выкарыстоўваць толькі паляўнічых сабак, зарэгістраваных Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў.
У зонах трэніроўкі, выдзеленых у паляўнічых гаспадарках, паляўнічым дазваляецца трэніраваць сваіх сабак у светлы час сутак без зброі, пры гэтым не абавязкова валодаць правам на здабычу паляўнічых жывёл.
Трэніраваць паляўнічых сабак можна і ў іншых спецыяльна адведзеных для гэтага месцах: аблвыканкамы маюць права прымаць рашэнні аб выдзяленні такіх участкаў у межах забароненых для палявання зон, за выключэннем зон масавага адпачынку.
Паляўнічы павінен ведаць, што, калі ў працэсе трэніроўкі яго сабака здабыў (умярцвіў альбо нанёс траўмы, не сумяшчальныя з жыццём) паляўнічую жывёлу нармаваных відаў або чырванакніжную жывёлу, неабходна паведаміць пра інцыдэнт службовай асобе карыстальніка паляўнічых угоддзяў, не перамяшчаючы і не разбіраючы здабытую жывёлу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!