Вы тут

Паўгода на рэканструкцыю моста


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 мая падпісаў Указ № 150 «Аб рэканструкцыі моста». Дакументам прадугледжваюцца арганізацыйныя меры па забеспячэнні рэканструкцыі моста цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, якія дазваляюць завяршыць работы ў 2018 годзе.


Старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Віктар Атліванаў нагадвае, што цяпер раён падзелены на дзве часткі:

— Мост для нас стратэгічна важны, бо ў абодва бакі пастаянна трэба весці дастаўку ўгнаенняў, паліва, прадукцыі... За Прыпяццю знаходзіцца Тураўскі малочны камбінат, самае магутнае сельгаспрадпрыемства нашага раёна «Тураўшчына» і фермерская гаспадарка Міхаіла Шруба. Цяпер у дзень праз паромную і пантонную пераправы праходзіць каля дзвюх тысяч аўтамабіляў. Таму пераацаніць неабходнасць тэрміновага будаўніцтва моста проста немагчыма. Пакуль не было паромнай і пантоннай перапраў, Тураўскі камбінат і сельгаспрадпрыемствы неслі вялікія выдаткі — транспартнае плячо аб'езду складала каля 300 км. На сённяшні момант абедзве пераправы працуюць па графіку. Паромная раз у гадзіну — з 6.00 да 20.00. Пантонная — кругласутачна. На жаль, не кожная тэхніка можа скарыстацца пантоннай пераправай. Таму цяжкая пераязджае на пароме, што па часе атрымліваецца даўжэй. З рухам па пантоннай пераправе ўзнікаюць складанасці толькі тады, калі па рацэ праходзяць судны. Сёння, напрыклад, пантонную пераправу разводзілі на дзве гадзіны — праходзіў сухагруз з матэрыяламі для работ на мосце. Людзей пры гэтым апавяшчаем своечасова праз sms і прэсу. Для нас важна, што кіраўнік дзяржавы даў распараджэнне зрабіць мост капітальным, дасканалым, трывалым і зручным. Канешне, усе жыхары Жыткавіцкага раёна чакаюць, калі будзе пабудаваны мост.

Вядома, што генеральнай праектнай арганізацыяй вызначана дзяржаўнае прадпрыемства «Белдзіпрадар», генеральнай падраднай арганізацыяй па выкананні будаўніча-мантажных работ — ААТ «Мастабуд». Прадпрыемства «БЕЛДАРНДІ» стала арганізацыяй, якая здзяйсняе навукова-тэхнічнае суправаджэнне праекта.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».