Вы тут

Бясплатныя кансультацыі ў Мінюсце


Знайсці адказы на свае жыллёвыя, працоўныя, сямейныя і іншыя пытанні, разабрацца ў праблемах прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў усе жадаючыя змогуць у Мінску 7 мая з 11 да 13 гадзін у Міністэрстве юстыцыі Беларусі.


Спецыялісты міністэрства разам з супрацоўнікамі Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскй калегіі адвакатаў бясплатна пракансультуюць грамадзян па адрасу: г. Мінск, вул. Калектарная, 10.

Акцыя прымеркавана да 73-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ветэраны могуць звярнуцца за дапамогай і кансультацыяй па нумарам тэлефонаў 8 (017) 200 97 55 або 8 (017) 200 03 84. Папярэдне трэба пакінуць заяўку аб неабходнасці атрымання прававой дапамогі. Пры неабходнасці вырашыць пэўнае пытанне спецыялісты наведаюць іх дома.

У рэгіёнах краіны галоўныя ўпраўлені юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкаму правядуць такія ж акцыі па бясплатнаму кансультаванню з 3 па 8 мая.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.