Вы тут

Раім схадзіць


Выстава «Пад туфлікам у Музы. З гісторыі абутку», фотавыстава «У імя міласэрнасці», аўтафестываль «Граблі», веласіпедны карнавал «Viva ровар!» — афіша «Звязды» з 7 па 13 мая.


Выстава «Пад туфлікам у Музы. З гісторыі абутку»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: з 7 мая па 10 чэрвеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Сёння гісторыя абутку налічвае 30 000 гадоў. Яна відазмянялася разам з патрэбамі грамадства, паказвала прыналежнасць гаспадара да пэўнага сацыяльнага класа, адлюстроўвала яго дабрабыт. У кожнай эпохі свая пара чаравічкаў. У наш час абутак працягвае іграць важную ролю ў іміджы чалавека, незалежна ад таго, сочыць ён за модай ці не.

На выставе ў вас ёсць унікальная магчымасць убачыць абутак, які насілі ў Беларусі на працягу ХХ стагоддзя. Фондавыя калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея і яго філіялаў поўныя рэдкімі экзэмплярамі: ад лапцей і валёнкаў да бальных туфляў.

Акрамя таго, на выставе прадстаўлены сучасныя ўзоры дызайнерскай думкі: фантастычныя туфлі Лэдзі Гага і іншыя незямныя рэчы, створаныя рэкардсменам кнігі рэкордаў Гінеса, вядомым дызайнерам Янжэм Нядвецкім, а таксама эксклюзіўная калекцыя, пашытая ўручную спецыяльна для праекта «Пад туфлікам у Музы» майстрамі аднаго з самых вядомых люксавых брэндаў абутку ў Беларусі кампаніі Studio Sutoria, цікавыя ўзоры рэтра-калекцыі «Прыгажосць ХХ стагоддзя» вядомага беларускага стыліста Таццяны Анюковай, абутак для гульні ў боўлінг цэнтра Madison і многае іншае.


Фотавыстава «У імя міласэрнасці»

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: з 8 па 13 мая

Колькі каштуе: 8 мая ўваход вольны; з 9 па 13 мая — па квітку ў музей (кошт квітка: ад 2 да 3,5 руб.)

На фотавыставе прадстаўлены архіўныя здымкі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа, Інфармацыйнага агенцтва Расіі ТАСС і сучасныя працы швейцарскага фатографа Стэфана Маўрэра, якія адлюстроўваюць прыклады сапраўднага гуманізму і самаахвярнасці медыцынскіх сясцёр міласэрнасці і валанцёраў Беларускага Чырвонага Крыжа.

Асаблівае месца на выставе займаюць фатаграфіі медыцынскіх сясцёр міласэрнасці — лаўрэатаў медаля імя Флорэнс Найтынгейл, вышэйшай міжнароднай узнагароды для медыцынскіх сясцёр. Медаль прысуджаецца раз у два гады за выключную адданасць справе міласэрнасці, гуманнасць і ўзорную прафесійную дзейнасць. У Беларусі шэсць медыцынскіх сясцёр узнагароджаны гэтым медалём за мужнасць і самаадданасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, а пяць — за служэнне адзінокім пажылым і цяжкахворым людзям у мірны час.

Акрамя гэтага, у выставачнай зале будзе праходзіць паказ дакументальнага фільму «Зима пройдет» аб Ніне Мікалаеўне Блізнюк — дзеючай медыцынскай сястры міласэрнасці Мінскай гарадской арганізацыі Чырвонага Крыжа, узнагароджанай медалём імя Флорэнс Найтынгейл. Фільм удзельнічаў у міжнародных фестывалях дакументальнага кіно ў Аўстрыі, Арменіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Партугаліі і ўзнагароджаны Крыштальнай статуэткай на Міжнародным Хрысціянскім фестывалі дакументальнага кіно «За лепшае ўвасабленне гуманітарных каштоўнасцяў чалавецтва».


Аўтафестываль «Граблі»

Дзе: СК «Лагойск»

Калі: 12 мая, 12:00

У рамках фестывалю вас чакаюць: картынг-траса, тату-салоны, барбершопы, адмысловы дзіцячы пакой, зоны адпачынку, зоны продажаў, зоны грамадскага харчавання, зоны разнастайных экстрэмальных відаў спорту і, канешне, велізарная колькасць шыкоўных аўтамабіляў.


Веласіпедны карнавал «Viva ровар!»

Дзе: Парк Перамогі (пр-т Пераможцаў)

Калі: 12 мая, 13:30

Колькі каштуе: бясплатна

Міжнародны веласіпедны карнавал пройдзе ў Мінску 12 мая. Рэгістрацыя ўдзельнікаў ужо ідзе — заявіць пра свой намер паўдзельнічаць у яркім мерапрыемстве можна на адмысловым сайце.

Удзельнічаць могуць усе жадаючыя старэйшыя за 14 гадоў, дзяцей чакаюць на свяце ў суправаджэнні бацькоў. Пры гэтым ніякіх узносаў не прадугледжана, удзел у велакарнавале бясплатны.

Арганізатары мерапрыемства падкрэсліваюць, што будуць рады бачыць любыя віды веласіпедаў, у тым ліку тандэм, двухпавярховы веласіпед, веласіпед-амфібію, веласіпед з прычэпам для пасажыраў і іншыя нестандартныя віды двухколавага транспарту.

З велапарада мерапрыемства і пачнецца. Яркая калона праедзе па праспекце Пераможцаў ля парка Перамогі. Пры гэтым, падкрэсліваюць арганізатары, велапарад не з'яўляецца гонкай або велапрабегам. Калона будзе рухацца з невялікай хуткасцю — каля 12 км/г. Затым у парку Перамогі пройдзе фестываль.


Канцэрты каля Вялікага тэатра

Фота belcanto.ru.

Дзе: плошча перад Вялікім тэатрам оперы і балета (пл. Парыжскай Камуны)

Калі: з 6 мая па 17 чэрвеня, 17:10-17:40

Колькі каштуе: бясплатна

Кожную нядзелю, з 6 мая па 17 чэрвеня, на пляцоўцы перад Вялікім тэатрам оперы і балета будзе гучаць аркестр культурнай установы.

З 17:10 да 17:40 аркестр будзе іграць праграмы, аснову якіх складзе, канешне, вядомая класічная музыка. Кіраваць аркестрам будуць Іван Касцяхін і Алег Лясун.


Мінскі тыдзень дызайну

Фота 1prof.by.

Дзе: Плошча Свабоды (Мінск)

Калі: з 1 па 10 мая, 9:00

Галоўная тэма мерапрыемства грунтуецца на важнай для нашай гісторыі даце — 500-годдзі ўсшэсця на пасад Рэчы Паспалітай міланскай прынцэсы Боны Сфорцы, якая стала жонкай караля і вялікага князя Жыгімонта. Дзякуючы гэтай падзеі і, канешне, уплыву Боны Сфорцы, праз некалькі гадоў на тэрыторыю сучаснай Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны былі запрошаныя італьянскія навукоўцы, майстры, архітэктары, настаўнікі і музыканты. Нашы продкі прынялі дзівосную і найстаражытную сусветную культуру, навучыліся, часткова адаптавалі і ўзбагацілі ўласныя творчыя сілы. Гэта гістарычная дата дае магчымасць праз паўтысячы гадоў адзначыць італьянскі ўплыў на нашу культуру. 

У рамках фестывалю запланаваны паказ экспазіцый у гістарычным цэнтры Мінска — Верхнім горадзе: на вуліцах, у дворыках і на набярэжнай Свіслачы.

Плануецца ўстаноўка аб'ектаў дызайну, гарадской мэблі, творчых інсталяцый, скульптур, карцін, а таксама выставы праектаў.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.