Вы тут

«Му­зей-бус» ад­пра­віўся па ма­лых га­ра­дах Бе­ла­ру­сі


7 мая ка­ля стэ­лы «Мінск — го­рад-ге­рой» Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі, Фе­дэ­ра­цыя праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі і Бе­ла­рус­кае гра­мад­скае аб'­яд­нан­не ве­тэ­ра­наў да­лі старт рэс­пуб­лі­кан­ска­му па­тры­я­тыч­на­му пра­ек­ту «Му­зей-бус «Квет­кі Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі».


«Му­зей-бус» пры­пар­ка­ваў­ся ка­ля стэ­лы «Мінск — го­рад-ге­рой». Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Тра­ды­цый­ны пра­ект ма­ла­дзёж­най, праф­са­юз­най і ве­тэ­ран­скай ар­га­ні­за­цый рэа­лі­зу­ец­ца ў рам­ках трох­ба­ко­ва­га па­гад­нен­ня аб су­пра­цоў­ніц­тве і скі­ра­ва­ны на кан­са­лі­да­цыю на­ма­ган­няў у спра­ве вы­ха­ван­ня ў мо­ла­дзі на­цы­я­наль­най і гра­ма­дзян­скай са­ма­свя­до­мас­ці; за­ха­ван­не пе­ра­ем­нас­ці па­ка­лен­няў, гіс­та­рыч­най праў­ды аб Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не.

Экс­па­зі­цыю не­звы­чай­на­га му­зея скла­дуць экс­па­на­ты, якія свед­чаць пра ге­ра­ізм бе­ла­рус­ка­га на­ро­да і гіс­то­рыі вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. У пры­ват­нас­ці, у ін­тэр­ак­тыў­ную вы­ста­ву ўвой­дуць ары­гі­наль­ныя ар­тэ­фак­ты ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, а так­са­ма ма­ке­ты і му­ля­жы зброі, эле­мен­ты рыш­тун­ку, аму­ні­цыі і ва­ен­най уні­фор­мы, ка­лек­цыя га­лаў­ных убо­раў, прад­ме­ты ва­ен­на­га по­бы­ту, да­ку­мен­ты і ўзна­га­ро­ды ўдзель­ні­каў тых да­лё­кіх ва­ен­ных па­дзей. Так­са­ма на вы­ста­ве мож­на бу­дзе ўба­чыць са­праўд­ны па­тэ­фон, ра­ры­тэт­ныя плас­цін­кі з са­вец­кі­мі да­ва­ен­нымі і пас­ля­ва­ен­ны­мі пес­ня­мі, уні­каль­ную кар­ту-схе­му апе­ра­тыў­най аб­ста­ноў­кі па­чат­ко­ва­га пе­ры­я­ду Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, вы­ка­на­ную ўруч­ную бе­ла­рус­кім на­ву­коў­цам-ар­хе­о­ла­гам Ула­дзі­мі­рам Іса­ен­кам, рэд­кую лі­та­ра­ту­ру з раз­на­стай­ным кар­та­гра­фіч­ным ма­тэ­ры­я­лам з се­рыі «Біб­лі­я­тэч­ка афі­цэ­ра» і мно­гае ін­шае.

Аку­ля­ры вір­ту­аль­най рэ­аль­нас­ці да­па­ма­га­юць на­вед­валь­ні­кам му­зея пе­ра­не­сці­ся ў мі­ну­лыя ча­сы. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Ва­ен­ную экс­па­зі­цыю гар­ма­ніч­на да­поў­няць су­час­ныя тэх­на­ло­гіі: «вір­ту­аль­ная кі­на­за­ла» са зруч­ны­мі крэс­ла­мі-транс­фор­ме­ра­мі і аку­ля­ра­мі вір­ту­аль­най рэ­аль­нас­ці. Стаць свед­ка­мі жы­вой гіс­то­рыі на свае во­чы ў фар­ма­це 360° да­па­мо­жа трох­хві­лін­ны фільм-ус­па­мін пра па­дзеі Дру­гой су­свет­най вай­ны ў па­на­рам­ным фар­ма­це. Ён ство­ра­ны ў рам­ках іні­цы­я­ты­вы «Па­мя­та­ем усё» бе­ла­рус­кай кам­па­ні­яй Wargamіng су­мес­на з ва­ен­на-па­тры­я­тыч­ным пар­кам «Па­тры­ёт». Да­рэ­чы, пра­гле­дзець ка­рот­ка­мет­раж­ку з удзе­лам рэ­аль­ных ге­ро­яў, ве­тэ­ра­наў-тан­кіс­таў, у «вір­ту­аль­най кі­на­за­ле» ад­на­ча­со­ва змо­гуць ча­ты­ры ча­ла­ве­кі.

8 мая з 12.00 экс­па­зі­цыю му­зея мож­на на­ве­даць ка­ля Цэнт­раль­на­га До­ма афі­цэ­раў, а з 14.00 — на Каст­рыч­ніц­кай пло­шчы.

Ка­ля стэ­лы «Мінск — го­рад-ге­рой» удзель­ні­кі Ка­лін­ка­віц­ка-Ма­зыр­ска­га ва­ен­на-гіс­та­рыч­на­га клу­ба «По­шук» Юлія Ла­гун, Ян Мі­ха­ле­ня, Ула­дзі­мір Гім­бут.

На­га­да­ем, «Му­зей-бус «Квет­кі Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі» з'яў­ля­ец­ца не­ад'­ем­най част­кай і ад­ным з цэнт­раль­ных ме­ра­пры­ем­стваў рэс­пуб­лі­кан­ска­га па­тры­я­тыч­на­га пра­ек­та «Квет­кі Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі». Гэ­тая маш­таб­ная са­цы­яль­ная ак­цыя, скі­ра­ва­ная на яд­нан­не бе­ла­ру­саў, сім­ва­лам якой ста­ла чыр­во­на-зя­лё­ная сту­жач­ка з яб­лы­не­вым цве­там, рэа­лі­зу­ец­ца ў кра­і­не з 2015 го­да па іні­цы­я­ты­ве Гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі» і з'яд­на­ла за гэ­тыя га­ды сот­ні ты­сяч жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі роз­ных уз­рос­таў і пра­фе­сій.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.