Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага Суда


Кіраўнік дзяржавы папрасіў Валянціна Сукалу праінфармаваць пра асабліва значныя справы, якія знаходзяцца на кантролі, а таксама спытаў пра новы будынак Вярхоўнага Суда.


"Напярэдадні такіх сустрэч я ўважліва яшчэ раз вывучаю работу галіны ўлады. Не скажу, што ў мяне нейкія прэтэнзіі ёсць, але, тым не менш, вы лепш бачыце праблемы, якія існуюць у нашых судах, і тыя задачы, якія трэба вырашаць", — звярнуўся Прэзідэнт да Валянціна Сукалы. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы папрасіў ацаніць працу партнёраў па судовых справах: Следчага камітэта, МВД, КДБ, пракуратуры.

Валянцін Сукала пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы расказаў журналістам, што Аляксандру Лукашэнку было даложана пра якасць папярэдняга даследавання па шэрагу крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў яго на кантролі. Наконт новага будынка Вярхоўнага Суда пастаўлена задача завяршыць яго да 7 лістапада і, па меркаванні старшыні, гэта будзе зроблена. Зараз унутры вядуцца апрацоўчыя работы. Будаўніча-мантажныя завершаны на 85 %. Актыўна закупляецца мэбля і абсталяванне. Як раней і адзначалася кіраўніком дзяржавы, усё напаўненне павінна быць айчыннай вытворчасці. У новым будынку плануюцца 16 залаў судовых пасяджэнняў і тры залы для нарад. А таксама ўсё, што патрабуе сучасны будынак правасуддзя. Валянцін Сукала паведаміў, што там ужо не будуць весціся пратаколы судовых пасяджэнняў, бо ўсе працэсы ідуць пад відэа- і аўдыазапіс.

На думек Валянціны Сукала, пасля стварэння Следчага камітэта якасць папярэдняга следства ў краіне павысілася і сур’ёзных недахопаў не назіраецца. У плюс спрацавала і стварэнне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Пытанні ўдасканалення судовай сістэмы і якасць правасуддзя будуць таксама абмяркоўвацца на нарадзе Прэзідэнта з прадстаўнікамі судовай сістэмы. Плануецца, што яна пройдзе пасля 1 ліпеня.

Абмеркавалі і далейшую барацьбу са злачынствамі, звязанымі з наркотыкамі. Старшыня Вярхоўнага Суда падкрэсліў, што паслаблення ў адносінаў да вытворцаў, збытчыкаў і распаўсюджвальнікаў не будзе. У адносінах да спажыўцоў яны магчымыя, але нават сёння пазбаўленне волі на практыцы да гэтай катэгорыі прымяняецца толькі для 30 %. У астатніх выпадках — альтэрнатыўныя меры.

Што датычыцца групы маці, якія аб’явілі галадоўку, Валянцін Сукала адзначыў, што гэта не тая форма, якая павінна выкарыстоўвацца. Ён расказаў, што з 28 матуль толькі шэсць жанчын звярталіся ў Вярхоўны Суд. І дзвюм з іх задаволілі скаргі, і пакаранне было зніжана. Гэта цалкам законны спосаб звяртання са скаргамі, дзе разглядаецца кожны канкрэтны выпадак.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».