Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Кенгуру нападаюць на турыстаў

Улады Аўстраліі забаранілі турыстам прыносіць ежу ў нацыянальны запаведнік з-за частых выпадкаў нападзення кенгуру, паведамляе Thе Guаrdіаn.

Вандроўнікі, якія прыязджаюць на возера Макуоры, заўсёды бралі з сабой чыпсы і фастфуд, каб пакарміць кенгуру. У выніку млекакормячыя сталі асацыяваць наведвальнікаў з ежай і пачалі праяўляць агрэсію. «За апошні час зарэгістравана некалькі інцыдэнтаў, калі кенгуру нападалі на турыстаў. Жывёлы штурхаюць людзей, драпаюць ім твары і пакідаюць ірваныя раны з глыбокімі драпінамі. Пасля аднаго выпадку мужчыну давялося накласці 17 швоў на твар», — расказаў член парламента Грэф Пайпер.

Ён заклікаў супрацоўнікаў нацыянальнага парка ўсталяваць на тэрыторыі запаведніка знакі, якія нагадваюць наведвальнікам, што карміць жывёл — супрацьзаконна, а галоўнае — небяспечна для жыцця.


Кот-валацуга стаў мільянерам

У Італіі кот атрымаў у спадчыну ад гаспадыні багацце ў паўтара мільёна еўра, паведаміла мясцовае выданне Іl Gіоrnаlе dі Vісеnzа.

Чэчылія Ганна з Вероны, гаспадыня чорна-белага ката па мянушцы Пілу, усё жыццё працавала ў Савеце міністраў Італіі. Жанчына памерла ў 88 гадоў. У яе не было мужа і дзяцей, і незадоўга да смерці яна адпісала ўсе свае грошы хатняму ўлюбёнцу, якога некалькі гадоў таму падабрала на вуліцы.

Грашыма Пілу распараджаюцца прадстаўнікі Фонду ўкладчыкаў. Згодна з воляй Ганны, на гэтыя грошы кату павінны забяспечваць камфортнае жыллё і задавальняць усе яго патрэбы. Цяпер Пілу жыве ў прытулку для хатніх жывёл у Мілане, аднак яму шукаюць новага ўладальніка. У яго не будзе права распараджацца багаццем ката, і ён будзе абавязаны даваць справаздачу за выдаткаваныя на яго сродкі. Пасля смерці Пілу грошы дастануцца адной з зоаабарончых арганізацый.


Хатнія гаспадыні атакуюць патэльнямі

Дзвюх жыхарак амерыканскага горада Мэтун, штат Ілінойс, змясцілі пад варту за бойку... на патэльнях, паведамляе Fох Іllіnоіs.

Канфлікт узнік на бытавой глебе. Паліцыя затрымала 24-гадовую Тайцію Кушман і 22-гадовую Брук Белтс. Кушман некалькі разоў ударыла Белтс кулаком, а затым узялася за патэльню і выкарыстоўвала яе як зброю. Пры гэтым Белтс здагадалася схапіць накрыўку ад патэльні і некалькі разоў ударыла ёю апанентку па галаве. З якой прычыны пачалася бойка, невядома. Зараз дзяўчаты знаходзяцца пад вартай у мясцовай турме.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.