Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Прыярытэт знешняй палітыкі

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч правёў прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія прыехалі ў нашу краіну ў прэс-тур.

Прэс-канферэнцыя доўжылася дзве з паловай гадзіны. Прагучала больш за 20 пытанняў, якія закранулі розныя сферы супрацоўніцтва Беларусі і Кітая — палітычную, гандлёва-эканамічную, інвестыцыйную, навукова-тэхнічную, гуманітарную.

«Беларусь даражыць адкрытымі і сяброўскімі адносінамі з Кітайскай Народнай Рэспублікай, — сказаў Міхаіл Мясніковіч. — Развіццё супрацоўніцтва з Кітаем — ключавы прыярытэт знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Наша краіна разглядае Кітай у якасці надзейнага сябра і стратэгічнага партнёра».

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ў аснове беларускага-кітайскага партнёрства — шчырая дружба і высокі давер паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў Аляксандрам Лукашэнкам і Сі Цзіньпінам.

Высокі ўзровень палітычнага дыялогу садзейнічае ўмацаванню гандлёва-эканамічных сувязяў. Гэта пацвярджае статыстыка развіцця ўзаемнага гандлю. За апошнія сем гадоў таваразварот тут вырас на 40 % — да 3,2 мільярда долараў у 2017 годзе. У сучасны момант Беларусь і Кітай рэалізуюць шматмільённыя інвестыцыйныя праекты.


Беларусь турыстычная

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава правяла пашыранае пасяджэнне секцыі Навукова-кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі, прысвечаную развіццю турызму ў краіне.

У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі міністэрстваў спорту і турызму, адукацыі, аховы здароўя, устаноў адукацыі, турыстычных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў.

Турызм мае вялікае значэнне для развіцця эканомікі, лічыць парламентарый. Ён генерыруе даход насельніцтва і прадпрыемстваў, забяспечвае рост падатковых паступленняў у бюджэты розных узроўняў, прыцягвае інвестыцыі, стварае новыя працоўныя месцы, павышае ўнутранае спажыванне і стварае попыт на мясцовыя тавары і паслугі.

Цяпер грамадскія адносіны ў гэтай сферы рэгулююцца шэрагам заканадаўчых актаў, пастаноў урада і асобнымі нормамі заканадаўства ў іншых сферах (мытнай, падатковай, зямельнай). Акрамя таго, існуе некалькі дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць стварэнне сучаснай інфраструктуры турызму ў розных рэгіёнах краіны.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі асаблівасці турыстычных магчымасцяў беларускай сталіцы, пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў у гэтай галіне, сучасныя падыходы да арганізацыі ўнутранага маладзёжнага турызму, перспектывы развіцця новых відаў вандровак, а таксама шэраг ініцыятыў, закліканых садзейнічаць больш эфектыўнаму выкарыстанню турыстычнага патэнцыялу краіны.


Разам з дзецьмі

Супрацоўнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі ўзялі ўдзел у акцыі «Чысты вадаём», падчас якой разам з членамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і вучнямі Сёмкаўскай сярэдняй школы Мінскага раёна прыбралі берагавую лінію Сёмкаўскага канала.

Акцыя ладзіцца Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў чацвёрты год запар. Сёлета, акрамя прадстаўнікоў верхняй палаты парламента, у ёй бралі ўдзел работнікі міністэрстваў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта, БРСМ і іншых арганізацый і ведамстваў. Усяго ў экафлэшмобе ўдзельнічала каля шасці тысяч чалавек. Агульнымі намаганнямі наведзены парадак больш чым на тысячы кіламетрах берагавой лініі вадаёмаў, рэк і каналаў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?