Вы тут

Інфляцыя ў красавіку склала толькі 0,3 %


Індэксацыі заробкаў за апошні месяц не плануецца.

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку 2018 года за месяц склаў 100,3 %. У цэлым за год (у параўнанні з красавіком 2017 года) паказчык інфляцыі павялічыўся на 5 %, а ў параўнанні са снежнем 2017 — на 2,8 %. Паводле інфармацыі Белстата, за месяц харчовыя тавары падаражэлі на 0,4 %. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі за месяц на 0,01 %. Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў красавіку за месяц вырас на 0,5 %.


Што пачым

Сярод прадуктаў харчавання за месяц цэны больш за ўсё знізіліся на свежыя агуркі (на 14,5 %), салодкі перац (10,3 %), бананы (8,3 %), грэчку (3,7 %), вінаград (2,1 %).

Больш за ўсё падаражэлі свежыя памідоры (на 16,3 %), буракі (15 %), морква (14,6 %), белакачанная капуста (12,8 %), яблыкі (7,5 %) і бульба (5,2 % ).

Сярод нехарчовых тавараў знізіліся цэны на некаторыя пазіцыі адзення і абутку. На 0,3 % знізіліся цэны на галантарэю. Кошт тавараў бытавой хіміі знізіўся на 0,9 %. Крыху падаражэла мэбля — на 0,5 %.

Паслугі міжнароднага чыгуначнага транспарту ў красавіку падаражэлі на 23,9 %, міжгароднія і міжнародныя званкі — на 3,6 %, інтэрнэт — на 3,4 %. Пры гэтым рытуальныя паслугі сталі таннейшымі на 7,1 %, паслугі банкаў — на 1,3 % і бытавыя паслугі — на 1,1 %.

Даходы без карэкціроўкі

Мінімальная заработная плата і даходы жыхароў краіны за красавік не будуць індэксавацца. Паводле інфармацыі Мінпрацы, у адпаведнасці з законам «Аб індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі», карэкціроўка заробкаў і даходаў (кампенсацыя страт ад інфляцыі) не адбудзецца таму, што ўзровень інфляцыі не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да студзеня 2018 года — месяца, у якім пераглядалі дапамогу па беспрацоўі і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафпадрыхтоўкі па кірунку Мінпрацы, усталяваныя ад базавай велічыні.

Не перавысіў індэкс спажывецкіх цэн пяціпрацэнтнага парога і ў адносінах да сакавіка, калі пераглядаліся грашовыя даходы грамадзян, якія тыя атрымлівалі з бюджэтных крыніц, і да месяцаў перагляду заработнай платы дзяржслужачых, грашовага забеспячэння вайскоўцаў.

Мінімальная заработная плата, устаноўленая ўрадам з 1 студзеня 2018 года ў памеры 305 рублёў, за сакавік таксама не індэксуецца.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».