Вы тут

Пасля няшчаснага выпадку ў Брэсце дадаткова абследуюць дрэвы


Вечар святочнага дня ў Брэсце быў азмрочаны бурай, якая наляцела на горад каля 17 гадзін і бушавала амаль паўгадзіны.


Асабліва моцныя парывы ветру адзначаліся ў цэнтры горада, у раёне парку культуры і адпачынку і Брэсцкай крэпасці. Каля школы № 9 па вуліцы Наганава, якая знаходзіцца побач з паркам, вецер зваліў старое дрэва. Яно ўпала на школьную агароджу, фрагмент якой моцна папсавала. На шчасце, нікога не было побач, тут абышлося толькі матэрыяльнымі стратамі. Яшчэ адно дрэва ўпала на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Кірава. А ўсяго ў гэты дзень на пульт дзяжурнага МНС паступіла пяць паведамленняў пра падзенне дрэў. Іх ужо прыбралі камунальнікі.

А вось у цэнтральным парку культуры і адпачынку здарылася бяда. Галіна вялікага дрэва ўпала на гандлёвую палатку. У гэтую палатку зайшла перачакаць ураган сям'я, якая адпачывала непадалёк. У выніку пацярпела дзяўчынка 2007 года нараджэння, паведамілі ў абласным упраўленні ўнутраных спраў. Школьніца ў цяжкім стане дастаўлена ў рэанімацыю абласной бальніцы.

На наступны дзень адбылося пасяджэнне гарадской камісіі па надзвычайных сітуацыях. Было адзначана, што ўсе дрэвы, якія паламала ветрам, былі здаровыя і знешне ніякай пагрозы не ўяўлялі. Але камісія прыняла рашэнне правесці паўторную праверку ўсіх дрэў у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, культуры і аховы здароўя, на вуліцах і ў дварах.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.