Вы тут

Як рэалізуюцца двухбаковыя пагадненні паміж Беларуссю і Грузіяй


Як рэалізуюцца двухбаковыя пагадненні, абмеркавалі ўчора старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Беларусі Валерый КВАРАЦХЕЛІЯ. Новы пасол працуе ў нашай краіне з леташняга снежня.


Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што Беларусь зацікаўлена развіваць супрацоўніцтва з Грузіяй і нагадаў пра візіт кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, які адбыўся ў сакавіку і ў ходзе якога было падпісана 38 дакументаў. «Ёсць канкрэтныя дамоўленасці па рэалізацыі шэрагу праектаў. Гэта і зборка ліфтаў, і зборка трактароў малой магутнасці. У цэлым у нас парламенцкія адносіны больш актыўна пачалі развівацца з 2012 года. І за гэтыя гады значна падрос узаемны тавараабарот. За мінулы год — 94 мільёны долараў», — звярнуў увагу старшыня. Але задачы стаяць больш маштабныя.

Акрамя таго, было падкрэслена супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі ў міжнародных арганізацыях. У ліпені будзе праходзіць сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Берліне. Уладзімір Андрэйчанка расказаў, што для яе падрыхтавана беларуская рэзалюцыя па развіцці лічбавай эканомікі.

Валерый Кварацхелія ў сваю чаргу адзначыў, што супрацоўніцтва ідзе на добрым узроўні. Па словах пасла, большасць з падпісаных у сакавіку пагадненняў ужо працуе. У тым ліку прадпрыемствы пачалі больш актыўна ўзаемадзейнічаць. Напрыклад, было закуплена 30 беларускіх камбайнаў. Спадар Кварацхелія расказаў, што на пачатку чэрвеня будзе абмяркоўвацца пытанне закупкі электробусаў, не выключана, што размова будзе ісці і пра сумесную вытворчасць у Грузіі.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Працяг дыялогу з Грузіяй

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.