Вы тут

Чым здзівіць Вялікі тэатр на Дні адчыненых дзвярэй?


25 мая Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь з 12:00 да 16:00 запрашае ўсіх, хто пакуль яшчэ нічога не ведае аб тэатральным закуліссі, але марыць акунуцца ў яго чароўны свет, на Дзень адчыненых дзвярэй. Гасцей чакаюць цікавыя экскурсіі, займальныя майстар-класы, канцэрты, творчыя сустрэчы.


Экскурсіі

Супрацоўнікі тэатра падрыхтавалі для гасцей свята экскурсіі па фае і глядзельнай зале, дзе раскажуць гісторыю беларускага «Вялікага», а майстры бутафорыі і грымёры падзеляцца тонкасцямі стварэння рэквізіту і сцэнічнага грыму.

Арганізатары распрацавалі некалькі экскурсійных маршрутаў. Так, тым, хто прывык асвойваць новыя аб'екты самастойна, прапануюць стаць артыстамі «на гадзіну»: у тэатральных зонах оперы «Сельскі гонар», «Багема» і балета «Ор і Ора» кожны жадаючы зможа прымерыць касцюмы са спектакляў, дакрануцца да элементаў дэкарацый, а таксама зрабіць фота з тэатральным рэквізітам. Маленькіх гасцей запрашаюць у госці да Алісы з «Краіны цудаў», а юных гледачоў — на выставу «Вялікі тэатр — дзецям», дзе будуць прадстаўлены архіўныя афішы дзіцячых спектакляў і цацкі-пераможцы штогадовага конкурсу «Тэатральная цацка».

Майстар-класы

Для тых, хто жадае спасцігнуць асновы прафесіі артыста балета, оперы і мімансу, будуць арганізаваны майстар-класы:

  • па вакале (пачатак: 12:10, 12:50, 13:30, 14:10, 14:50, 15:30);
  • класічным танцы (пачатак: 12:05, 13:00);
  • акцёрскім майстэрстве ў оперным спектаклі (пачатак: 14:00, 15:00);
  • па гульні на ўдарных інструментах пад кіраўніцтвам музыкантаў аркестра (пачатак: 12:20, 13:15, 14:15, 15:15).

Канцэрты

На працягу ўсяго Дня адчыненых дзвярэй вас чакаюць насычаныя канцэртныя праграмы ў камернай зале, а таксама на двух «сцэнах» у фае.

На ўзроўні бельэтажа адбудзецца ўзнагароджанне ўсіх, хто служыць тэатральнаму мастацтву, а таксама канцэрт і ўрачыстае адкрыццё Дня нараджэння тэатра. Віншаваць «Вялікі» будуць навучэнцы музычнага аддзялення гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка, ансамбль Amadis Brass, струнны квінтэт «Серэнада».

На другой канцэртнай пляцоўцы, у фае партэра тэатра, адбудзецца «Незвычайны канцэрт»: музыканты выканаюць кампазіцыі для ўдарных і арфы, інструментальнымі творамі парадуе слухачоў трыа Gloria, а салісты оперы — міні-канцэртам іспанскай музыкі. 

Творчыя сустрэчы

У гэты дзень у камернай зале імя Л.П. Александроўскай адбудуцца творчыя сустрэчы:

  • з галоўным рэжысёрам Міхаілам Панджавідзэ (12:15 — 13:00);
  • галоўным дырыжорам Віктарам Пласкінай (13:15 — 14:00);
  • мастацкім кіраўніком балета Юрыем Траянам (14:15 — 15:00);
  • балетмайстрам-пастаноўшчыкам Аляксандрай Ціхаміравай (15:15 — 16:00).

І яшчэ...

Пры жаданні, майстры грымёрнага цэха ўсяго за некалькі хвілін «наросцяць» вам вусы сапраўднага гусара, састараць або, наадварот, амаладзяць, ператвораць у казачнага героя.

Упершыню свой Дзень нараджэння разам з гледачамі Вялікі тэатр адсвяткаваў у 2015 годзе. Штогод 25 мая галоўную акадэмічную сцэну краіны наведваюць некалькі тысяч гасцей.

Ганна БАГІНО

Фота БЕЛТА і bolshoibelarus.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.