Вы тут

Гістарычны музей адкрывае выставу пра фальшываманецтва


17 мая ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрыецаа выстава "Зладзейскія грошы", або Гісторыя фальшываманецтва".


- Гісторыя фальшываманецтва налічвае амаль столькі ж гадоў, колькі і гісторыя ўласна грошай. Імкненне да незаконнага ўзбагачэння шляхам падробкі легальных плацёжных сродкаў фіксуецца практычна ва ўсіх кутках свету і ва ўсе гістарычныя перыяды. Не абмінула гэтая з’ява і тэрыторыю Беларусі. У апошнія стагоддзі, з развіццём нумізматычнага калекцыянавання, у вытворчасці несапраўдных грошай з’явілася новае адгалінаванне – выпуск так званых антыкварных падробак, якія вырабляюцца для рэалізацыі калекцыянерам, а не для грашовага абарачэння, - расказалі ў Нацыянальным гсітарычным музеі.

Па словах арганізатараў выставы, тут будуць адлюстравана не толькі фальшываманецтва як злачынства, але і псаванне грошай на дзяржаўным узроўні, стварэнне антыкварных падробак.

Экспазіцыя ўключае фальшывыя манеты і банкноты, дакументальныя вытрымкі пра найбольш вядомыя справы фальшываманетчыкаў, інструменты для падробкі манет і банкнотаў, антыкварныя падробкі. З мэтай параўнання большая частка падробак размешчана поруч з арыгіналамі.

Вялікая ўвага на часовай экспазіцыі надаецца тэме крымінальнай адказнасці за фальшываманецтва ў розныя перыяды гісторыі ад Сярэднявечча да сучаснасці.

Выстава падрыхтавана сумесна з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яна будзе працаваць да 11 ліпеня.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Вайна — адна з тых тэм, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. 

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»