Фестываль бегу і дабрачыннасці адбудзецца ў Лошыцкім парку ў гэту суботу з 10.00 да 15.00. Цэнтральнай, але далёка не адзінай, яго падзеяй стане дабрачынны лёгкаатлетычны прабег "Крылы анёлаў": 5 км і 10 км дыстанцыі, а таксама 600 м для дзяцей і бегуноў-пачаткоўцаў.
— Мы падтрымліваем удзел у спорце ўсёй сям'і, стараемся далучаць да актыўнага жыцця дзяцей, у тым ліку з інваліднасцю, — расказваюць арганізатары. — Абраўшы для сваёй імпрэзы фестывальны фармат, мы пастараліся зрабіць яго цікавым для аматараў спорту розных узростаў і ўзроўняў фізічнай падрыхтоўкі. Удзельнікам і гледачам будуць прапанаваныя 10 спартыўна-забаўляльных зон з майстар-класамі і разнастайнымі конкурсамі, а таксама лакальныя забегі, у тым ліку брутальны Цэмент-прабег з каляскамі, гружанымі цэментам. Вертыкальны забег па прыступках і Вясёлкавы забег з выкарыстаннем адмысловых фарбаў. Тых, хто прыйдзе ў парк, чакае двухгадзінная канцэртная праграма з папулярнымі радыёвядучымі і дабрачыннай латарэяй.
Для ўдзельнікаў Бегапарку падрыхтаваныя разнастайныя прызы і падарункі ад спонсараў. Рэгістрацыя тут.
Усе прабегі каманды "Крылы анёлаў" з'яўляюцца дабрачыннымі, а значыць, маюць не толькі спартыўныя і забаўляльныя мэты, але і прапануюць удзельнікам сабраць сродкі на спецыяльнае спартыўнае абсталяванне для дзяцей з інваліднасцю. У актыўным жыцці "Крылаў анёлаў" бяруць удзел дзясяткі мінскіх сем'яў з дзецьмі і маладымі людзьмі з інваліднасцю. Заняткі спортам умацавалі іх здароўе і падарылі веру ў свае сілы. Дзеці і бацькі, якія раней нават і не марылі пра спорт, могуць удзельнічаць у самых відовішчных і масавых прабегах у Беларусі, у тым ліку Мінскім міжнародным паўмарафоне, Забегу сапраўдных мужчын 23 лютага, Прыгожым забегу 8 сакавіка, гомельскім Экамарафоне, "Гарадзенскай вандроўцы"...
Надзея ДРЫНДРОЖЫК
Сімпозіум літаратараў, які традыцыйна ладзіцца ў рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і збірае пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі з розных краін, сёлета меў незвычайную назву «Пісьменнік і час. Някніжны свет».
Відэакадры масавага забойства пацыентаў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы фігуравалі ў абвінавачванні супраць фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.