Вы тут

«Права на дзяцінства» ў малюнках


Крэатыўнае спаборніцтва для мастакоў ад 3 да 17 гадоў, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, чарговы раз праводзіць Міністэрства юстыцыі Беларусі.


Да 23 мая канкурсанты могуць даслаць свае работы на паштовы адрас Мінюста: вул. Калектарная, 10 (прэс-сакратару), 220002, г. Мінск. Творы на тэму «Права на дзяцінства» можна выконваць фарбамі, алоўкамі ці фламастарамі. На адвароце малюнка трэба ўказаць інфармацыю пра яго аўтара: прозвішча, імя і імя па бацьку, месца жыхарства, кантактныя звесткі і, па жаданні, невялікі аповед пра створаную выяву. Атрымаць дадатковую інфармацыю ці ўдакладненне можна па тэлефоне 200 03 84. Пераможцы будуць вызначаны ў трох узроставых катэгорыях: ад 3 да 6 гадоў, дзеці ад 7 да 12 і непаўналетнія, якім больш за 12. Імёны найлепшых мастакоў агучаць 1 чэрвеня. Пераможцы атрымаюць памятныя падарункі і дыпломы.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.