Да 85-годдзя Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў адмысловы падарунак — 15-гадзінны тэматычны эфір.
25 мая гледачы ўбачаць гісторыю і сучаснаць беларускай оперы і балета ў асобах, падзеях, архіўных запісах і знакавых пастаноўках. Да юбілею здымачная група тэлеканала таксама прадставіць дакументальны цыкл «85-ы сезон» і тэлеверсію канцэрта, што пройдзе ў тэатры напярэдадні юбілею.
У прыватнасці, цягам дня можна будзе паглядзець балет у дзвюх дзеях «Вітаўт» паводле п'есы Аляксея Дударава (2017 год), балет Арама Хачатурана «Спартак» (1999 год), а таксама оперу М. Рымскага-Корсакава «Царская нявеста» (у пастаноўцы 2017 года). Успамінамі і цікавымі гісторыямі з закулісся падзеляцца выдатны харэограф і балетмайстар Валянцін Елізар'еў, галоўны хормайстар тэатра, народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч, вядучая салістка опернай трупы, заслужаная артыстка Беларусі Аксана Волкава, салістка Вялікага, народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна, легендарныя балетныя танцоўшчыкі Віктар Саркісьян і Вольга Лапо...
Вікторыя ЗАХАРАВА
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.