Вы тут

За білет на цягнік можна будзе расплаціцца смарт-картай


Беларуская чыгунка сумесна з дзяржаўным прадпрыемствам «Мінсктранс» укараніла новы спосаб аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній з дапамогай смарт-картаў, якія выкарыстоўваюцца для аплаты праезду ў грамадскім транспарце сталіцы, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Для таго каб аплаціць праезд у цягніках гарадскіх ліній, папярэдне на смарт-карту неабходна запісаць тарыф у выглядзе транспартных тарыфных адзінак (ТТА), якія будуць спісвацца ў залежнасці ад адлегласці, якую праедзе пасажыр. Адна ТТА эквівалентная адной капейцы. На смарт-карту можна запісаць тарыфныя планы коштам: 1, 2, 5, 10, 15, 20, 25, 30, 35, 40, 45, 50 рублёў, якімі пасажыр можа скарыстацца ў любы зручны для яго час.

Да нядаўняга часу з выкарыстаннем бескантактных смарт-картаў можна было аплаціць праезд толькі з тэрмінам дзеяння тарыфу на 3, 5, 10, 20 і 30 сутак у цягніках гарадскіх ліній і грамадскім транспарце Мінска — метро, тралейбусах, трамваях, аўтобусах. Набыць адзіны праязны можна на любую камбінацыю названых відаў транспарту або толькі на цягнікі гарадскіх ліній. Папоўніць смарт-карту можна ў любой чыгуначнай касе па маршруце руху цягнікоў гарадскіх ліній.

Для аплаты праезду смарт-картай з ТТА пры ўваходзе ў цягнік гарадскіх ліній неабходна прыкласці яе да валідатара, пры гэтым на табло апошняга выводзіцца паведамленне пра найменне станцыі, да якой праведзена аплата. Пасля прыбыцця цягніка на станцыю прызначэння пры выхадзе з вагона трэба паўторна прыкласці смарт-карту да валідатара. На табло выводзіцца канчатковы баланс карты.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.