Вы тут

Чым здзівіць «Лінія Сталіна» ў ноч музеяў


Сёння ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пры падтрымцы Міністэрства абароны пройдзе «Ноч музеяў — 2018». Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў.


На працягу дня і да ночы для наведвальнікаў комплексу будуць працаваць экскурсійныя і забаўляльныя зоны. Будзе прадэманстравана рэканструкцыя начнога бою афганскай вайны з удзелам гурта ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Шураві» і ваенна-гістарычнага клуба «Салдаты Перамогі». Як заўсёды, кожны наведвальнік «Лініі Сталіна» знойдзе сабе занятак па душы — па-за залежнасцю ад узросту. Самых актыўных чакаюць падарункі і сувеніры. У рамках міжнароднай акцыі білеты на наведванне комплексу будуць па спецыяльнай цане са зніжкай.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Начны бой і экскурсіі для ўсіх

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.