Вы тут

Лукашэнка сустрэўся з Паслом КНР у Беларусі


Плануецца, што ўжо ў чэрвені адбудзецца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай. У горадзе Цындаа пройдзе саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Чакаецца, што на палях форуму будзе арганізавана сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Каб абмеркаваць падрабязнасці падрыхтоўкі да гэтай падзеі, была зладжана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла КНР у Беларусі Цуй Цыміна.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што запрасіў кітайскага дыпламата, каб параіцца па некаторых пытаннях нашых адносін напярэдадні візіту ў Цындаа. «Напярэдадні маёй паездкі ў КНР у Беларусі будзе чалавек, які займае другі пост у іерархіі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мы таксама абмяркуем з ім пытанні беларуска-кітайскіх узаемаадносін. А паколькі вы чалавек самы дасведчаны з усіх кітайскіх грамадзян у нашых адносінах, валодаеце ўсёй паўнатой інфармацыі, я таксама хацеў бы абмеркаваць з вамі шэраг момантаў не толькі напярэдадні гэтага візіту ў КНР, але і пагаварыць аб стратэгіі нашых адносін», — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нашы краіны маюць стратэгічны ўзровень супрацоўніцтва — і гэтым усё сказана. Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць і праблемныя пытанні. «Без праблем не бывае. Таму што маштаб супрацоўніцтва вельмі значны, асабліва ў «Вялікім камені». Хацеў бы пачуць ваш пункт гледжання, ваша бачанне. Можа, мы дзесьці недапрацоўваем. Асабліва з нашага боку. Мы ўлічым гэта ў супрацоўніцтве з вамі», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Цуй Цымін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі:

— Напярэдадні саміта ШАС адбудзецца значны для абодвух бакоў візіт намесніка Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Цішаня. Гэта будзе прыкладна напрыканцы мая. Візіт адбудзецца па запрашэнні прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова. Падзея вельмі важная, бо пасля выбрання на пасаду намесніка Старшыні для Ван Цішаня гэта першы візіт за мяжу. Ён сведчыць пра тое, што наша кіраўніцтва ўдзяляе значную ўвагу далейшаму развіццю ўзаемаадносін Беларусі і Кітая.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Маштаб супрацоўніцтва абавязвае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?