Вы тут

Раім схадзіць


Выстава «Мастак і горад» у цэнтры Мінска, спектакль «Радзіва «Прудок», фестывалі «Букідс» і «Панскі базар» — афіша «Звязды» з 21 па 27 мая.


Выстава «Мастак і горад»

Дзе: плошча Якуба Коласа (г. Мінск)

Калі: па 8 верасня 

Колькі каштуе: бясплатна

17 мая на плошчы Якуба Коласа ў Мінску адбылося святочнае адкрыццё выставачнага праекта «Мастак і горад». Гэта ўжо сёмая экспазіцыя, і прысвечана яна сюррэалістычным галаваломкам беларускага жывапісца Георгія Скрыпнічэнкі.

Георгій Скрыпнічэнка — яркі прадстаўнік айчыннага сюррэалізму, жывапісец, графік, эксперыментатар. Больш за дзесяць гадоў ён быў членам грамадскага мастацкага аб'яднання «Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва». У 2005 годзе Кембрыджскі ўніверсітэт абвясціў мастака «Чалавекам года».


Спектакль «Радзіва «Прудок»

Дзе: тэатр імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7)

Калі: 25 мая, 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

«Радзіва «Прудок» расказвае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з'ехаць у вёску аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook, а потым гэтыя запісы сталі кнігай.

З 16 мая кніга пераўтварылася ў спектакль.


Фестываль «Панскі базар»

Дзе: парк «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 26-27 мая, 12:00

Колькі каштуе: 6 р.

Кожны ўдзельнік «Панскага базару» зможа акунуцца ў атмасферу нацыянальнага свята ежы, прыняць удзел у займальных майстар-класах, сплесці лапці з лазы і нават знайсці іголку ў стозе сена!

Вялікі фудкорт з разнастайным меню ад лепшых кафэ і рэстаранаў горада, старыя традыцыі і мноства забаў чакаюць гасцей у гэты дзень.

Акрамя таго, вялікая сцэна «Панскага базару» збярэ лепшых выканаўцаў славянскай і этнічнай музыкі.


Сямейны фестываль «Букідс»

Дзе: Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Калі: 27 мая, 10:00

Колькі каштуе: 15 р. — дарослыя, дзеці — бясплатна 

У гэты дзень наведвальнікаў фестывалю чакаюць спектаклі, музыка, гульні і смачная ежа!

Дзеці змогуць павесяліцца ў гіганцкай пясочніцы, стаць акцёрамі, ствараючы тэатральныя сюжэты.

На працягу дня госці паспрабуюць сябе ў ролі эксперыментатараў, фларыстаў, мастакоў, і архітэктараў: разнастайныя майстар-класы будуць ісці бесперапынна. Для малых будуць арганізаваны пляцоўкі і гульнявая, а таксама пакой для адпачынку.

Каб наведвальнікам было камфортна правесці дзень на фестывалі, будуць працаваць фермерскі фудкорт і кавярня.


Назіранне за нябеснымі аб'ектамі

Дзе: планетарый (вул. Фрунзэ, 2)

Калі: па 31 мая, 21:30

Колькі каштуе: бясплатна

Абсерваторыя мінскага планетарыя прапануе ўсім жадаючым бясплатна палюбавацца ў тэлескоп на найбольш цікавыя нябесныя аб'екты: Сонца, Месяц, планеты Сонечнай сістэмы, зоркі, галактыкі.

Назіранні залежаць ад умоў надвор'я. Перад наведваннем планетарыя абавязкова зверце графік з сайтам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».