Вы тут

Каля 400 актыўных бацькоў узялі ўдзел у кангрэсе «Мама Pro»


Каля 400 актыўных бацькоў прынялі ўдзел у рэспубліканскім кангрэсе «Мама Pro», які прайшоў у Гомелі.


Спецыялісты ў розных сферах, якія датычацца здароўя маці і дзіцяці, у фармаце адкрытага дыялогу адказвалі практычна на любыя пытанні: што павінна быць у аптэчцы ў маладых бацькоў, ці можна цяжарным адпраўляцца на адпачынак, калі рабіць прышчэпкі, як планаваць цяжарнасць... Акрамя лекцый прайшло мноства практычных мерапрыемстваў і майстар-класаў, гульні і віктарыны, працавалі дэгустацыйная і кансультацыйная зоны.

Галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Святлана Нагібовіч, якая ўдзельнічала ў мерапрыемстве, адзначыла, што сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэнні першынца ў Беларусі павялічыўся:

— На працягу дзесяці апошніх гадоў сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэнні першынца з 20—21 года павялічыўся да 26,5. Гэта агульнаеўрапейская, агульнасусветная тэндэнцыя. Гэтаму спрыяюць многія фактары, галоўным чынам сацыяльнага характару. Жанчына хоча атрымаць адукацыю, рэалізаваць сябе ў кар'еры і затым падыходзіць да ўсвядомленай цяжарнасці.

Святлана Нагібовіч засяродзіла ўвагу на тым, што сярод сёлетніх задач — рэалізацыя праекта па развіцці службы планавання сям'і, якая прадугледжвае рознаўзроўневую сістэму аказання медыцынскай дапамогі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Актыўныя матулі плануюць будучыню

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.