Вы тут

Чэкі «Маёмасць» можна абмяняць на акцыі 22 прадпрыемстваў


Цяпер жыхары горада Мінска могуць абмяняць імянныя прыватызацыйныя чэкі (ІПЧ) «Маёмасць» на акцыі 22 прадпрыемстваў. У аддзяленнях Беларусбанка, дзе робіцца абмен акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў на чэкі, для гэтага адкрыты спецыяльны чэкавы рахунак, паведамілі ў Мінскім гарадскім тэрытарыяльным фондзе дзяржмаёмасці.


Дарэчы, шэсць з 22 акцыянерных таварыстваў — гэта прадпрыемствы з доляй уласнасці Мінска, удакладнілі спецыялісты. Пералік гэтых акцыянерных таварыстваў размешчаны на сайце Мінскага гарвыканкама ў рубрыцы «Гэта актуальна».

Найбольшую цікавасць мінчане праяўляюць да акцый МАПІДа, Мінскага вагонарамонтнага завода, гастранома «Бляск», а таксама Заводскага райхарчгандля, адзначылі ў Беларусбанку.

Як растлумачылі ў аддзеле арганізацыі ўладальніцкага нагляду і распараджэння акцыямі фонду «Мінскгармаёмасць», для абмену чэкаў на акцыі трэба прадставіць сертыфікат чэкаў «Маёмасць» і пашпарт.

Больш актыўны абмен чэкаў на акцыі назіраецца і ў Гомельскім рэгіёне. Там з 21 мая на абмен прапанаваны акцыі 11 прадпрыемстваў будаўнічага комплексу Гомельшчыны і аднаго гандлёвага — «ОРС Гомель»

Цяпер грамадзяне могуць абмяняць акцыі прапанаваных таварыстваў на ІПЧ «Маёмасць» 1:1, за выключэннем ААТ «Гомельбудматэрыялы», адна акцыя якога абменьваецца на два чэкі. Укласці можна чэкі асабіста налічаныя — без абмежавання, а таксама перааформленыя ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа або жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуль, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы) — але не больш за 250 чэкаў. Азнаёміцца з вынікамі фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыстваў можна на Адзіным партале фінансавага рынку. Звяртаем увагу, што тэрмін абарачэння чэкаў завяршаецца 30 чэрвеня 2019 года.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Мяняем «паперкі» на акцыі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.