Вы тут

Знак пагранічнікаў з'явіўся ў сталіцы


У гэтыя дні ў краіне святкуецца 100-годдзе пагранічнай службы Беларусі. Напярэдадні юбілею ў Мінску на бульвары Талбухіна быў урачыста адкрыты памятны знак «Вартавым граніцы ўсіх пакаленняў».


З ініцыятывай стварэння такога знака выступіла кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта. Кампазіцыю з граніту і мармуру ўвасобіў скульптар Генадзь Буралкін. Ён вядомы як стваральнік мемарыяльнага комплексу «Воінам-пагранічнікам» у Гродне. Разам з ім над знакам працаваў член Саюза архітэктараў Віктар Карака.

У цэнтры кампазіцыі знаходзіцца стылізаваны пагранічны знак, зроблены са светлага граніту. На яго гранях — гербы Беларусі і СССР. Гэта своеасаблівы сімвал сувязі многіх пакаленняў ахоўнікаў межаў. На цэнтральным фасадзе нанесена эмблема органаў пагранічнай службы. А вакол знака размешчаны надпіс «Вартавым граніц усіх пакаленняў у гонар 100-годдзя пагранічнай службы».

— Пагранічныя войскі з моманту стварэння сталі адным з гарантаў свабоды і незалежнасці нашай дзяржавы, — зазначыў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо. — Воіны-пагранічнікі надзейна ахоўваюць рубяжы нашай Айчыны. У любых умовах яны добрасумленна выконвалі свой воінскі абавязак. У Беларусі нямала манументаў і помнікаў, якія ўвекавечваюць памяць пра абаронцаў нашай Радзімы. Сёння, адкрываючы памятны знак, мы згадваем подзвігі абаронцаў рубяжоў нашай Радзімы і аддаём даніну памяці тым, хто забяспечыў нашаму народу мірнае неба.

Мяркуецца, што памятны знак стане месцам для збору пагранічнікаў у святочныя дні.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.