Вы тут

Археалагічны саюз Шаўковага шляху


Створаны ў Сіані.


Прадстаўнікі Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Пакістана, Расіі, Таджыкістана, Вялікабрытаніі і Узбекістана дасягнулі "Сіаньскага міжнароднага кансэнсусу па правядзенні археалагічных даследаванняў і абароне культурнай спадчыны Шаўковага шляху", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

У кансэнсусе прадугледжана актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне археалагічных даследаванняў на Шаўковым шляху, усебаковае і сістэматычнае вывучэнне гісторыі Шаўковага шляху, а таксама размяшчэння і стану захаванасці адпаведнай культурнай спадчыны. 

Мэтай саюза стане ўсебаковае садзейнічанне правядзенню археалагічных работ на Шаўковым шляху праз стварэнне міжнароднай археалагічнай каманды, правядзенне сумесных даследаванняў, развіццё тэхналагічных абменаў і рэалізацыю плана падрыхтоўкі спецыялістаў. Сакратарыят саюза часова размясціўся ў горадзе Сіань. Яго функцыі сумесна выконваюць Інстытут археалогіі правінцыі Шэньсі і Паўночна-Заходні ўніверсітэт.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.