Вы тут

Фінал «БелЛіт: мабільны гід»: дыскусія і падарункі для выдатнікаў*


Дыскусіяй “Зала славы беларускай літаратуры: хто нашыя геніі?” завяршыўся літаратурны праект МТС “БелЛіт: мабільны гід”. Серыя бясплатных лекцый працягвалася з сакавіка па май. Літаратурныя імпрэзы за гэты час наведалі амаль 400 чалавек, а 23 удзельніка, якія праслухалі больш за пяць лекцый, атрымалі дыпломы выдатнікаў і падарункі.


Як папулярызаваць белліт, ці з’яўляюцца пераклады часткай нацыянальнай літаратуры, як пераадолець стэрэатыпы і вярнуць забытыя імёны. У межах дыскусіі над гэтымі пытаннямі разважалі кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт, загадчыца кафедры замежнай лiтаратуры БДУ Ганна Бутырчык, перакладчыца, кандыдат фiлалагiчных навук, загадчыца кафедры беларускай мовы i лiтаратуры лiцэя БДУ Марына Казлоўская і паэт Андрэй Хадановіч.

Як заўважыў мадэратар праекта і паэт Андрэй Хадановіч, фармат адкрытых лекцый становіцца сёння ўсё больш запатрабаваным.

Я бачыў вочы неабыякавых людзей, якіх кожны раз было ўсё больш. Пры ўсёй бліскучасці лектараў не менш цікавай была фінальная частка кожнай лекцыі — абмен пытаннямі, якія ўзбударажвалі прысутных. Здаралася, што вузка філалагічныя рэчы рабіліся светапогляднымі, — кажа Андрэй Хадановіч. — З аднаго боку спікеры гаварылі пра важныя і глыбокія рэчы без прафанацыі, але з іншага боку яны знаходзілі прыёмы рабіць гэта забаўна, харызматычна і даступна.

Мадэратар падкрэсліў, што асабліва прадуманай была лагістыка: праект ішоў у правільным рытме. Інтэрвалы паміж лекцыямі не былі вялікімі, каб стаміць, і не былі частымі, каб чалавек вышукваў рэзервы часу.

Безумоўна, лекцыі спрыяюць пашырэнню далягляду: кожны мог адкрыць для сябе новыя імёны. А яшчэ на такіх сустрэчах чалавек разумеў, што яшчэ сто такіх жа аматараў цікавяцца літаратурай. І гэта вельмі вялікая падтрымка, — падзяліўся думкамі Андрэй Хадановіч.

Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіўся пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Усяго за тры месяцы адбылося 6 мерапрыемстваў. Гідамі па літаратурным свеце для слухачоў сталі Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Алесь Суша, Вальжына Морт, Ганна Севярынец, Андрэй Хадановіч, Ганна Бутырчык, Марына Казлоўская. Спікеры гаварылі пра адметных гераінь беларускай літаратуры, паспяховы стартап XVI стагоддзя, пра факты, якіх няма ў школьнай праграме.

Паслухаць лекцыі можна было бясплатна. Кожны ўдзельнік атрымаў залікоўку, у якой адзначаліся наведванні і вынікі спецыяльных тэстаў ад Сitydog. Акрамя таго, жадаючыя мелі магчымасць падпісацца на email-рассылку з цікавымі матэрыяламі па беларускай літаратуры ад аўтараў праекта «Купала поштай» і «Мастакі поштай».

*На правах рэкламы

*УНП 800013732

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі працуюць настаўнікі юных патрыётаў

Як у Гомелі працуюць настаўнікі юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.