На дадзены момант майнінг* біткойна патрабуе вялікай колькасці ўкладанняў і вельмі спецыфічнага абсталявання. Для большасці будзе прасцей купіць валюту на біржы, але гэта не значыць, што майнінг запаволіўся. Для здабычы гэтай валюты выкарыстоўваецца ўсё больш магутнасцяў. А колькі на гэта траціцца электраэнергіі?
Чакаецца, што да канца 2018 года сусветная сетка біткойна будзе выкарыстоўваць 7,67 гігавата электраэнергіі на астуджэнне і апаратныя сродкі. Гэта адна сотая доля ўсёй электрычнасці, якая выкарыстоўваецца ўсёй планетай, адзін працэнт.
Паводле даследавання, якое можна крытыкаваць за адсутнасць належнай дакладнасці і выкарыстанне ўсярэдненых даных, сетка біткойнаў у цяперашні час выкарыстоўвае столькі ж электраэнергіі, колькі расходуе Ірландыя (3,1 гігавата). У будучыні спажыванне можа вырасці да ўзроўню Аўстраліі (8,2 гігавата). Зразумела, гэта не значыць, што пара адмаўляцца ад крыптавалют, якія многімі расцэньваюцца як паваротны момант у нашай гісторыі. Але зірніце, наколькі моцны ўплыў яны аказваюць на наш свет. Калі крыптавалюты стануць грашыма будучыні, то чалавецтву прыйдзецца паклапаціцца аб экалогіі гэтай будучыні, бо хутка на валюты будзе выкарыстоўвацца столькі энергіі, колькі не расходуе ніводная развітая прамысловая нацыя.
*Майнінг — працэс здабычы біткойна і іншых крыптавалют, калі мноства не злучаных паміж сабой камп'ютараў праз спецыяльную праграму (майнер) вырашаюць розныя матэматычныя вылічальныя задачы.
Іван КУПАРВАС
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.