Вы тут

Канцлер Аўстрыі запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць яго краіну


Учора па ініцыятыве аўстрыйскага боку адбылася тэлефонная размова паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і федэральным канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам.


Апошні расказаў беларускаму лідару пра змены ў палітычным полі Аўстрыі, а Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Себасцьяна Курца з прызначэннем на пасаду федэральнага канцлера. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прыняў запрашэнне наведаць Аўстрыю і запрасіў федэральнага канцлера прыехаць у Беларусь у суправаджэнні дзелавых колаў.

Асобна бакі падчас размовы абмеркавалі міжнародны форум «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх» экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог», які адбыўся ў Мінску. Себасцьян Курц адзначыў станоўчыя вынікі канферэнцыі. Таксама пагаварылі пра сустрэчу асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая запланавана да правядзення восенню гэтага года ў нашай краіне. Дарэчы, федэральны канцлер выказаў гатоўнасць падтрымаць і аказаць дапамогу па ўсіх напрамках у падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў пазітыўную дынаміку ў развіцці беларуска-аўстрыйскіх адносін, выказаў надзею на працяг канструктыўнага ўзаемадзеяння. Яшчэ бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, бо Аўстрыя трывала ўвайшла ў лік вядучых інвестыцыйных партнёраў Беларусі. У ходзе гутаркі была закранутая тэма функцыянавання беларускага сектара тэлекамунікацый — у прыватнасці работы кампаніі vеlсоm, якая з'яўляецца даччынай кампаніяй аўстрыйскага холдынга Tеlеkоm Аustrіа АG.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: У працяг тэмы бяспекі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.