Вы тут

Паказчыкі па садзеянні занятасці ў І квартале выканалі ўсе рэгіёны


Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ падчас прадстаўлення Дэкрэта № 1 аб садзейнічанні занятасці ў Савеце Рэспублікі.


«Штогод будуць устанаўлівацца паквартальныя значэнні прагнозных паказчыкаў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва — як на рэспубліканскім, абласным, так і на раённым узроўнях, — расказала міністр. — У лютым такія паказчыкі былі зацверджаны. Па выніках першага квартала ўсе рэгіёны іх выканалі».

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Барыс КАВАЛЕЎСКІ пацікавіўся ў міністра, на якой стадыі знаходзіцца падрыхтоўка пераліку цяжкіх жыццёвых сітуацый. Як адзначыла Ірына Касцевіч, да пачатку чэрвеня з рэгіёнаў дашлюць спісы тых цяжкіх жыццёвых сітуацый, з якімі сутыкнуліся ў працэсе рэалізацыі нормаў Дэкрэта № 3, каб ужо да 1 ліпеня разаслаць гатовыя рэкамендацыі ў камісіі.

У якасці прыкладу такой сітуацыі яна назвала догляд дзіцяці, старэйшага за сем гадоў, якое часта хварэе. Па словах міністра, калі чалавек шукае працу, але ўзровень яго кваліфікацыі і вакансіі ў рэгіёне несупастаўляльныя, то таксама нейкі прамежак часу будзе выдзяляцца. Нагадаем, першы спіс не занятых у эканоміцы будзе сфарміраваны да 1 снежня 2018 года.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».