Вы тут

Што змяняецца ў Беларусі з 1 чэрвеня


З 1 чэрвеня ў Беларусі традыцыйна даражэюць цыгарэты і павышаюцца пошліны на нафту і нафтапрадукты.


Даражэюць цыгарэты

З чэрвеня большасць марак цыгарэт ад Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» даражэе на 5 капеек, аднак кошт некаторых вырабаў павялічыцца на 9 капеек. Змяніліся цэны і на цыгарэты, якія вырабляе «Тытунь-інвест». Большасць відаў прадукцыі даражэе на 2-17 капеек. У той жа час кошт дзвюх марак зніжаецца на 6 капеек. На 5 капеек стануць даражэйшымі некаторыя віды цыгарэт кампаніі «Беларусьгандаль».

Павышаюцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 чэрвеня падвышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 28 мая 2018 года №400. Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $ 118,5 да $ 131,8 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $ 65,1 да $ 72,4 за 1 т, на таварныя бензіны - з $ 35,5 да $ 39,5 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $ 39,5 за 1 т (была $ 35,5). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых алеяў. 

Беларусь і Расія дамовіліся аб бязвізе для замежнікаў на ЧС па футболе

Сёння ўступае ў сілу міжурадавае пагадненне аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы. У адпаведнасці з дакументам на час правядзення ў Расіі чэмпіянату свету па футболе для замежных балельшчыкаў будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі з 4 чэрвеня па 25 ліпеня. Расійскі бок у сваю чаргу прадаставіць у 2019 годзе права бязвізавага праезду і знаходжання на сваёй тэрыторыі замежным балельшчыкам, якія будуць накіроўвацца ў Мінск на II Еўрапейскія гульні.

Падатковая будзе кантраляваць касы ў рэгіёнах

З 1 чэрвеня ў раённых гарадах Беларусі юрыдычныя асобы абавязаны прымаць аплату наяўнымі або пластыкавымі карткамі толькі праз касы з усталяваным сродкам кантролю. Гэта значыць, што падаткавікі будуць атрымліваць інфармацыю аб выручцы ў рэжыме анлайн.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».