Вы тут

Антарктыда сустрэла беларускіх палярнікаў зусім не ласкава


"Ка­лек­тыў 10-й Бе­ла­рус­кай ан­тарк­тыч­най экс­пе­ды­цыі ака­заў­ся без "ус­пы­шак асоб­ных асоб": гэ­та бы­ла са­праўд­ная ка­ман­да, якая ад­пра­ца­ва­ла на­дзей­на, упэў­не­на і доб­ра­сум­лен­на. Мы пра­вя­лі ўні­каль­ны се­зон і зра­бі­лі на­ват больш, чым пла­на­ва­лі..." — за­явіў пад­час ура­чыс­та­га пры­ёму ў На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук ня­змен­ны кі­раў­нік усіх бе­ла­рус­кіх ан­тарк­тыч­ных экс­пе­ды­цый па­чы­на­ю­чы з 2007 го­да Аляк­сей ГАЙ­ДА­ШОЎ.


Іс­нуе шмат­га­до­вая тра­ды­цыя — ура­чыс­та пра­ва­жаць і су­стра­каць у Ака­дэ­міі на­вук чле­наў бе­ла­рус­кіх ан­тарк­тыч­ных экс­пе­ды­цый. Як трап­на за­ўва­жыў ака­дэ­мік Ула­дзі­мір Ло­гі­наў, лёт­чы­кам звы­чай­на жа­да­юць, каб коль­касць па­са­дак у іх раў­ня­ла­ся коль­кас­ці ўзле­таў, а для па­ляр­ні­каў важ­на, каб коль­касць вяр­тан­няў су­па­да­ла з коль­кас­цю ўра­чыс­тых про­ва­даў. І ка­лі ўсе вяр­ну­лі­ся да­до­му жы­выя і зда­ро­выя, гэ­та ўжо мож­на лі­чыць пос­пе­хам.

Га­лоў­нае ва ўмо­вах іза­ля­цыі ад Вя­лі­кай зям­лі — поў­ная псі­ха­ла­гіч­ная су­мя­шчаль­насць удзель­ні­каў экс­пе­ды­цыі, іх кан­такт­насць, ка­му­ні­ка­бель­насць і ма­раль­на-ва­ля­выя якас­ці. Каб мож­на бы­ло цал­кам да­вя­раць ча­ла­ве­ку, што зна­хо­дзіц­ца по­бач з та­бой. Між ін­шым, па сло­вах Аляк­сея Гай­да­шо­ва, апош­ні ан­тарк­тыч­ны се­зон вы­даў­ся над­звы­чай скла­да­ны па ме­тэа­ўмо­вах. На­прык­лад, у лю­тым не­спры­яль­ныя ме­тэа­ўмо­вы бы­лі 21 дзень з 28. І ў са­ка­ві­ку больш-менш спа­кой­ныя дні мож­на бы­ло пе­ра­лі­чыць па паль­цах. Пры ме­тэа­ра­ла­гіч­ным ста­но­ві­шчы "Шторм", ка­лі хут­касць вет­ру скла­дае больш за 35 м/с, усе ра­бо­ты на ад­кры­тым па­вет­ры спы­ня­юц­ца. Вы­хад з бу­дын­каў за­ба­ро­не­ны. Са­праўд­ным вы­пра­ба­ван­нем не толь­кі для лю­дзей, але і для збу­да­ван­няў стан­цыі стаў ве­цер хут­ка­сцю 61,2 мет­ра за се­кун­ду. "Усе кан­струк­цыі па­спя­хо­ва вы­тры­ма­лі ўра­ган­ны шквал, а гэ­та зна­чыць, што кан­цэп­цыя і па­тра­ба­ван­ні, за­кла­дзе­ныя пры пра­ек­та­ван­ні Бе­ла­рус­кай ан­тарк­тыч­най стан­цыі, цал­кам ся­бе апраў­да­лі", — пад­крэ­сліў Аляк­сей Гай­да­шоў.

Се­зон быў яшчэ і да­стат­ко­ва пра­цяг­лы: ён доў­жыў­ся ча­ты­ры ме­ся­цы — з па­чат­ку снеж­ня да кан­ца са­ка­ві­ка.

— Апош­нія га­ды мы вост­ра ад­чу­ва­лі дэ­фі­цыт ча­су, та­му што па­ра­лель­на з уз­вя­дзен­нем стан­цыі нам трэ­ба бы­ло яшчэ і пра­во­дзіць вя­лі­кі комп­лекс на­ву­ко­вых ра­бот, — ка­жа кі­раў­нік экс­пе­ды­цыі. — .Та­му, каб па­шы­рыць на­шы маг­чы­мас­ці і па­доў­жыць на ме­сяц тэр­мі­ны на­ву­ко­вых на­зі­ран­няў, бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не на­кі­ра­ваць на Паў­днё­вы по­люс са­ма­лё­там аван­гард­ную гру­пу для пра­вя­дзен­ня пад­рых­тоў­чых і ін­жы­нер­на-тэх­ніч­ных ра­бот. І, ха­чу ад­зна­чыць, што гэ­та так­ты­ка цал­кам ся­бе апраў­да­ла.

"Экс­пе­ды­цыя — гэ­та толь­кі вяр­шы­ня ай­сбер­га, — пад­крэс­лі­вае Аляк­сей Гай­да­шоў. — У яе асно­ве — пра­ца со­цень, а мо­жа, і ты­сяч лю­дзей, не­пры­кмет­ная і не­за­ўваж­ная па­боч­на­му во­ку. Ха­чу за­пэў­ніць, што ка­ман­дай 10-й экс­пе­ды­цыі быў зроб­ле­ны сур'­ёз­ны крок на­пе­рад. Так, мы вы­му­ша­ны сён­ня ад­цяг­ваць сваю ўва­гу ад пра­вя­дзен­ня на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў і на­кі­роў­ваць на­ма­ган­ні на ўзвя­дзен­не стан­цыі. Але тое, што мы ро­бім, ідзе толь­кі на ка­рысць, бо су­час­ная на­ву­ка з блак­но­там на ка­ле­нях не ро­біц­ца. Для гэ­та­га па­він­на быць ство­ра­на сур'­ёз­ная інф­ра­струк­ту­па".

У бу­даў­ніц­тве дру­го­га аб'­ек­та Бе­ла­рус­кай ан­тарк­тыч­най стан­цыі прой­дзе­ны эк­ва­тар. Ужо зман­ці­ра­ва­ны 4 сек­цыі з 8, у тым лі­ку на­ву­ко­вая ла­ба­ра­то­рыя фі­зі­кі ат­мас­фе­ры, дзве жы­лыя сек­цыі і са­ні­тар­на-гі­гі­е­ніч­ная. Ас­тат­няе бу­дзе зроб­ле­на ў най­блі­жэй­шыя два га­ды. У пла­нах — ман­таж дру­гой на­ву­ко­вай ла­ба­ра­то­рыі, ме­ды­цын­ска­га бло­ка, без яко­га прос­та не­маг­чы­мая зі­моў­ка ў Ан­тарк­ты­дзе.

Да­рэ­чы, у скла­дзе 10-й ан­тарк­тыч­най экс­пе­ды­цыі бы­лі як "дзя­ды", так і дэ­бю­тан­ты — уся­го сем ча­ла­век. Аляк­сей ЗА­ХВА­ТАЎ, ін­жы­нер-ме­ха­нік, у экс­пе­ды­цыі ўдзель­ні­чаў ужо трэ­ці раз, ін­жы­нер-ра­дыё­мет­рыст Мак­сім ГАР­БА­ЦЭ­ВІЧ і ін­жы­нер-геа­фі­зік Па­вел Шаб­лы­ка — дру­гі раз. Ся­рэд­ні ўзрост удзель­ні­каў — ад 25 да 35 га­доў.

Кі­раў­нік экс­пе­ды­цыі раз­ліч­вае, што на на­ступ­ны се­зон у Ан­тарк­ты­ду ад­пра­вяц­ца ўжо 8 ча­ла­век, і ся­род іх бу­дзе ку­хар. "З перс­пек­ты­вай зі­моў­кі, якая ўжо не за га­ра­мі, мы па­він­ны "аб­стра­ляць" но­ва­га ча­ла­ве­ка, каб ён зра­зу­меў, дзе і ў якіх умо­вах яму да­вя­дзец­ца пра­ца­ваць, і, маг­чы­ма, унёс пра­па­но­вы па па­ляп­шэн­ні свай­го пра­цоў­на­га мес­ца. Доб­рае зда­ро­вае хар­ча­ван­не — гэ­та, па­вер­це, пад­му­рак для мно­гіх рэ­чаў", — па­тлу­ма­чыў ён.

У 2019—2020 га­дах Бе­ла­русь пла­нуе пе­рай­сці да круг­ла­га­до­вых зі­мо­вач­ных ме­ра­пры­ем­стваў у Ан­тарк­ты­дзе. А па­куль што бе­ла­рус­кія экс­пе­ды­цыі пра­хо­дзяць на ле­дзя­ным кан­ты­нен­це толь­кі пад­час па­ляр­на­га ле­та: тэм­пе­ра­ту­ра ва­га­ец­ца ад +3 да -28 гра­ду­саў, у той час як у зі­мо­вы пе­ры­яд яна апус­ка­ец­ца да -56 гра­ду­саў.Та­му на­пе­ра­дзе ўсіх ча­ка­юць яшчэ больш сур'­ёз­ныя вы­пра­ба­ван­ні.

Груз з са­бра­ны­мі ў Ан­тарк­ты­дзе ўзо­ра­мі і на­ву­ко­вым ма­тэ­ры­я­лам пры­бу­дзе на ка­раб­лі ў Санкт-Пе­цяр­бург толь­кі 6 чэр­ве­ня, а ад­туль яго ад­пра­вяць у Мінск, у на­ву­ко­выя ла­ба­ра­то­рыі. Та­му пер­шыя вы­ні­кі іх ана­лі­зу з'я­вяц­ца не ра­ней чым праз два-тры мес­цы. Але ў тым, што яны бу­дуць, ні­хто не су­мня­ва­ец­ца.

 

 

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Фота прадастаўлены НАН Беларусі

Загаловак у газеце: Не турыстычная вандроўка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.