Вы тут

Свабода для паслуг


Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заклікаў краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў паскорыць падрыхтоўку пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паслугамі. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у вузкім складзе, што адбылося ў Душанбэ.


«Беларускі бок вітае, што работа ў гэтым напрамку зрушылася з мёртвага пункта, аднак яшчэ нямала трэба будзе зрабіць», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Так, прынцыповага вырашэння патрабуе пытанне аб пашырэнні сферы прымянення пагаднення. Неабходна ўрэгуляваць асобныя аспекты ў сувязі з удзелам краін СНД у такіх арганізацыях, як ЕАЭС і СГА. Беларусь ініцыюе распаўсюджванне зоны свабоднага гандлю на галіну электроннай камерцыі. Не менш важная ўніфікацыя правіл і працэдур рэгулявання дзяржаўных закупак, бо на практыцы ёсць праблемы з доступам на рынкі іншых краін.

У рамках Саміту прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама графік будучых сустрэч.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».