Лекцыя аб гарадской велакультуры, праект «Жывая бібліятэка», фестываль гарбаты, бясплатная ёга і кітайскі жывапіс — афіша «Звязды» з 4 па 10 чэрвеня.
Дзе: Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4)
Калі: 4 чэрвеня, 18:30
Колькі каштуе: бясплатна
Праекціроўшчыкі веласіпеднай інфраструктуры Андрэ Пэцінга і Вім Саламонс працуюць у тэме з канца 60-х гадоў, калі сучасны веласіпедны рух Галандыі толькі зараджаўся.
Спецыялісты з Нідэрландаў ужо не першы раз у Мінску. Андрэ Пэцінга і Вім Саламонс гэтай вясной вывучалі веласіпедную інфраструктуру ў сталіцы Беларусі і гатовыя адказаць на пытанні слухачоў пра тое, якім чынам можна развіваць веларух у нашай краіне, а таксама распавесці аб шматгадовым галандскім вопыце.
Пасля прэзентацыі замежных экспертаў запланавана дыскусія пра тое, як галандскі вопыт можа дапамагчы Беларусі стаць веласіпеднай краінай. У ёй возьмуць удзел члены Мінскага веласіпеднага таварыства Анастасія Янчэўская і Павел Гарбуноў і Яўген Харужы.
Дзе: культурны інкубатар Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Калі: 9 чэрвеня, 13:00
Колькі каштуе: бясплатна
Жывая бiблiятэка — гэта мерапрыемства, дзе ў адной прасторы збіраюцца зусім розныя людзі з асабістымі гісторыямі, незвычайнымі лёсамі, цікавымі ідэямі і свежымі думкамі. Яны гатовыя шчыра расказаць пра сябе, адказаць на пытанні, падзяліцца сваім досведам i паказаць, што кожны з нас індывідуальны і непаўторны.
Жывая бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё.
Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.
Дзе: "Дрымлэнд" (вул. Арлоўская, 80)
Калі: 9-10 чэрвеня, 12:30
Колькі каштуе: 1 дзень — 7 р.; 2 дні — 12 р.
Першы фестываль гарбаты «9525» пройдзе ў гэтыя выхадныя ў сталічным парку «Дрымлэнд». Чаму менавіта 9525? У назве зашыфравана формула заварвання чорнай гарбаты: 95 градусаў, 2 грамы, 5 хвілін.
Раскрыюць на мерапрыемстве і іншыя сакрэты, звязаныя з духмяным напоем. Госці змогуць прыняць удзел у чайных цырымоніях і майстар-класах, пазнаёміцца з традыцыямі чаявання ў розных краінах. Можна будзе даведацца пра тайскую гарбату, асаблівасці свежых і вытрыманых напояў, правілы варэння пуэра і многае іншае.
Галоўнай падзеяй фестывалю стане IV Нацыянальны чайны чэмпіянат Tea Masters Cup 2018. Сваё майстэрства ў заварванні гарбаты прадэманструюць прафесіяналы і аматары.
У праграме таксама чакаюцца кірмаш рамеснікаў, музыка, танцы, гульні і забавы, розыгрышы прызоў. Будуць працаваць дзіцячая пляцоўка, фотазона і фудкорт.
Ёга ў Парку Перамогі
Дзе: Парк Перамогі (пр-т Пераможцаў)
Калі: 9 чэрвеня, 10:00
Колькі каштуе: бясплатна
У рамках святкавання Міжнароднага дні ёгі Індыйскі культурны цэнтр запрашае на бясплатныя заняткі. Яны адкрыты для ўсіх, узровень падрыхтоўкі няважны.
Адзенне павінна быць зручным, з сабой трэба ўзяць дыванок і зарэгістравацца.
Сустрэча ў 09:50 каля ўваходу ў парк з боку праспекта Пераможцаў насупраць гасцініцы «Вікторыя».
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)
Калі: па 26 чэрвеня
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Калегі з Кітая адабралі 22 твора жывапісу, графікі і скульптуры для таго, каб не толькі прадэманстраваць сваю калекцыю, але і паказаць беларускай публіцы вынікі складанага дыялогу паміж традыцыйным і сучасным мастацтвам Кітая ў XX стагоддзі.
Дзе: культурны цэнтр «КОРПУС» (пр-т Машэрава, 9)
Калі: па 12 чэрвеня, 12:00-21:00
Колькі каштуе: 5 р., для журналістаў уваход бясплатны
На міжнароднай выставе World Press Photo 2018 можна ўбачыць лепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2017 года. Культурна-адукацыйны цэнтр прывёз выставу ў Мінск ужо ў трэці раз.
Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)
Калі: па 17 чэрвеня, 10:00-19:00
Колькі каштуе: па квітках у мезей
«Мірнае час» — выстава фотаздымкаў з сямейнага архіва Пятра Таранды, фатографа-аматара з горада Баранавічы.
Гэты ўнікальны ў сваім родзе архіў, які складаецца з больш чым тысячы негатываў і фатаграфій, быў упершыню апублікаваны толькі цяпер, праз 17 гадоў пасля смерці аўтара. У экспазіцыю ўвайшлі 76 фатаграфіі, якія былі створаны ў канцы 50-60-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэты перыяд асаблівы для нашай гісторыі: час мірны, у пэўным сэнсе «свецкі», калі савецкі рэжым крыху паслабіў кантроль над прыватным жыццём чалавека. У гісторыі фатаграфіі 50-70-ыя гады можна лічыць пераломнымі. Упершыню фатаграфічныя тэхналогіі сталі даступныя, і людзі захапіліся масавым фатаграфаваннем. Менавіта тады заявіў пра сябе жанр сямейнай і аматарскай фатаграфіі.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».