Кітайскія касманаўты завяршылі трэніроўкі па выжыванні.
Пятнаццаць кітайскіх касманаўтаў завяршылі трэніроўкі па выжыванні ў пустыні Бадан-Джарэнг непадалёк ад касмадрома Цзюцюань (Паўночна-Заходні Кітай), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
Праграма трэніровак, арганізаваных Кітайскім цэнтрам падрыхтоўкі касманаўтаў, прадугледжвала падрыхтоўку касманаўтаў да выжывання ў пустыннай мясцовасці, калі спускаемая капсула адхіляtцца ад зоны прызямлення.
Касманаўты перад адпраўкай у космас павінны ў рамках тэхнічнай падрыхтоўкі навучыцца выжываць у розных умовах. Трэніроўкі па выжыванні ў дзікай прыродзе з'яўляюцца важнай часткай падрыхтоўкі касманаўтаў ва ўсіх сусветных касмічных агенцтвах. Кандыдатаў на ўдзел у касмічных місіях пакідаюць у моры, пустынях, джунглях ці на ледавіках.
Дадзеная праграма стала апошняй імпрэзай кітайскіх касманаўтаў па трэніроўцы выжывання пасля таго, як у жніўні 2017 года яны разам з двума еўрапейскімі касманаўтамі адпрацоўвалі выжыванне на моры ў акваторыі ля ўзбярэжжа горада Яньтай правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай). У рамках апошняй трэніровачнай праграмы апранутыя ў скафандры касманаўты імітавалі сцэнарый аварыйнай пасадкі, у якім ад іх патрабавалася самастойна пакінуць капсулу, далажыць аб сваім месцазнаходжанні і выжыць у пустыні да прыбыцця ратавальнікаў на працягу 48 гадзін.
Кітайскія касманаўты таксама адпрацавалі аварыйны выхад на стартавай пляцоўцы касмадрома Цзюцюань, з якога Кітай ажыццяўляў запуск ўсіх сваіх пілатуемых касмічных караблёў. Дадзеныя трэніровачныя праграмы з'яўляюцца часткай комплекснай падрыхтоўкі касманаўтаў для кітайскай касмічнай станцыі.
Як вядома, Кітай плануе пачаць зборку сваёй касмічнай станцыі ў 2020 годзе. Згодна з планамі, на поўную моц станцыя запрацуе каля 2022-га.
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.