Вы тут

Навігацыя на 40 млрд долараў


У Кітаі актыўна развіваецца адпаведная індустрыя.


Летась агульны кошт кітайскай індустрыі паслуг спадарожнікавай навігацыі і пазіцыянавання склаў 255 млрд юаняў (больш чым 40 млрд долараў), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Паказчык на 20,4 працэнта больш, чым за 2016 год. Пра гэта стала вядома з апублікаванай у Пекіне Кітайскай асацыяцыяй спадарожнікавай навігацыі і пазіцыянавання Белай кнігі "Развіццё індустрыі паслуг спадарожнікавай навігацыі і пазіцыянавання ў Кітаі -2018.". 

Згодна з прадстаўленай інфармацыяй, на чыпы, дэталі, алгарытмы, праграмнае забеспячэнне, навігацыйныя дадзеныя, тэрмінальнае абсталяванне і іншыя ключавыя матэрыялы і дадзеныя, звязаныя з тэхналогіямі спадарожнікавай навігацыі, прыйшлося 35,4 працэнта - 90,2 млрд юаняў. Прычым, 80 працэнтаў ад гэтага ўкладу ў агульныя паказчыкі індустрыі забяспечыла спадарожнікавая навігацыйная сістэма "Бэйдоў". 

У індустрыі паслуг спадарожнікавай навігацыі і пазіцыянавання Кітая ўсё яшчэ задзейнічаны каля 14 тысяч прадпрыемстваў і арганізацый, а колькасць спецыялістаў, якія працуюць у гэтай сферы, перавысіла 500 тысяч чалавек. У Белай кнізе гаворыцца, што ў 2017 годзе адзначалася 5-годдзе афіцыйнага пачатку эксплуатацыі кітайскай сістэмы спадарожнікавай навігацыі "Бэйдоў", якая знайшла шырокае прымяненне ў цэлым шэрагу галін, у тым ліку транспарце, метэаралогіі, лясной і сельскай гаспадарцы і фінансах.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.