Серыя бясплатных публічных лекцый праводзілася з сакавіка па май. 23 удзельнікі, якія праслухалі больш за пяць лекцый, атрымалі дыпломы выдатнікаў і падарункі.
Як заўважыў мадэратар праекта паэт Андрэй Хадановіч, фармат адкрытых лекцый становіцца сёння ўсё больш запатрабаваным. З аднаго боку, спікеры гаварылі пра важныя і глыбокія тэмы, а з іншага, знаходзілі прыёмы рабіць гэта забаўна, харызматычна і даступна. Безумоўна, падобныя лекцыі спрыяюць пашырэнню кругагляду: кожны мог адкрыць для сябе новыя імёны.
Праект «БелЛіт: мабільны гід» ладзіўся пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Гідамі па літаратурным свеце для слухачоў сталі Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Алесь Суша, Вальжына Морт, Ганна Севярынец, Андрэй Хадановіч, Ганна Бутырчык, Марына Казлоўская. Спікеры гаварылі пра выдатных гераінь беларускай літаратуры, паспяховы стартап ХVІ стагоддзя Францыска Скарыны, пра гістарычныя і літаратурныя факты, якіх няма ў школьнай праграме.
Надзея НІКАЛАЕВА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.