Вы тут

БелГПП запрашае на семінар «Асаблівасці атрымання сертыфіката кашэрнасці»


Калі для адных выбар прадуктаў абмяжоўваецца толькі ўласным густам і рэлевантнай цаной, іншыя ў дадатак кіруюцца рэлігійнымі ці традыцыйнымі ўстаноўкамі. Бізнес ідзе за пакупніком, таму 6 чэрвеня Цэнтр дзелавой адукацыі БелГПП запрашае на семінар «Асаблівасці атрымання сертыфіката кашэрнасці».


У ім прымуць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ізраіля ў Беларусі Алан Шогам і галоўны рабін Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання ў нашай краіне Мардэхай Райхінштэйн. На мерапрыемстве збяруцца спецыялісты ў галіне забеспячэння і ацэнкі якасці прадукцыі, тэхналагічных аддзелаў, маркетынгу, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і ІП. Дарэчы, такі сертыфікат з'яўляецца абавязковым для пастаўкі прадукцыі ў Ізраіль і іншыя краіны, дзе спажыўцы яго патрабуюць у дачыненні для пэўных груп тавараў. Мерапрыемства бясплатнае, але зацікаўленыя бізнесмены і спецыялісты павінны папярэдне звярнуцца ў Цэнтр дзелавой адукацыі БелГПП.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Улічым вашы пажаданні

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.