У гэтай птушкі дзве назвы – шчурка-пчалаедка і шчурка залацістая. І кожнае з гэтых абазначэнняў неверагодна пасуе птушцы. Па-першае, у сваім рацыёне, акрамя жукоў, стракоз, матылёў, птушка спажывае пчолаў і шмялёў, ловіць іх у палёце. Таму паводзіны птушкі ў паветры нагадваюць трукі цыркавога акрабата. Па-другое, малюнак афарбоўкі пер’еў шчуркі – незвычайны, можна без перабольшванняў сказаць, экзатычны – спалучэнне розных адценняў і колераў: ад бірузовага на грудцы і лбе да жоўтага на шыі і спіне, цёмна-карычневага на галаве і патыліцы да зялёнага на перадплеччы. Перламутр птушынай вопраткі на сонцы пераліваецца, аддае золатам.
Шчурка прылятае на тэрыторыю Беларусі адна з апошніх сваіх субратоў – у сэрэдзіне мая і на пачатку чэрвеня: якраз у перыяд размнажэння насякомых. Селіцца невялікімі калоніямі, у асноўным у пясчана-гліняных кар’ерах, на абрывах і высокіх берагах.
На жаль, шчурка рана пакідае свае гнёзды і падаецца на поўдзень – у другой палове ліпеня птушак ужо не ўбачыш.
У нашай краіне шчурка-пчалаедка знаходзіцца пад аховай і занесена ў Чырвоную кнігу.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.