Вы тут

Пачым каштоўныя паперы?


Вытворца гандлёвага абсталявання выпусціў валютныя аблігацыі пад 7,5 % гадавых.

З канца мая гэтыя каштоўныя паперы можна набыць праз аддзяленні Беларусбанка, а даходы па іх будуць выплачваць штоквартальна. Гэта першы выпуск валютных аблігацый дадзеным вытворцам.


Для развіцця кампаніі

Дарэчы, эмітэнт вывеў на рынак усяго 1,2 тысячы аблігацый. Намінальны кошт кожнай паперы 1000 долараў, а прыбытак па ёй фіксаваны — 7,5 % гадавых. Працэнты стануць выплачваць кожныя тры месяцы, а прадаць аблігацыі назад (датэрмінова) можна будзе ўжо з мая 2020 года.

Валютныя аблігацыі даступныя як грамадзянам, так і кампаніям. Акрамя беларусаў, каштоўныя паперы могуць набыць замежнікі. Зрабіць гэта можна без камісіі ў любым аддзяленні Беларусбанка ў Мінску і рэгіёнах. Даходы па каштоўных паперах можна будзе атрымліваць сем гадоў. Гашэнне ў 2025 годзе.

Кампанія разлічвае прыцягнуць за кошт продажу аблігацый 1,2 млн долараў інвестыцый. Іх накіруюць на развіццё бізнесу, у тым ліку на пашырэнне вытворчасці і стварэнне каля 50 новых рабочых месцаў. Беларускі вытворца разлічвае заняць 10 % расійскага рынку гандлёвых і складскіх стэлажоў аб'ёмам у 100 млн долараў у год.

«Выпуск аблігацый дазволіць пашырыць вытворчасць і тым самым павялічыць сваю прысутнасць на замежных рынках», — растлумачылі ў кампаніі.

Хто не рызыкуе...

«Валютныя аблігацыі дадуць рэдкую магчымасць прымножыць зберажэнні па стаўцы ўтрая вышэйшай за тую, якую даюць банкаўскія дэпазіты. Прычым працэнтны даход можна будзе атрымліваць кожныя тры месяцы, а аблігацыі — прадаць назад датэрмінова. Мы разлічваем, што каштоўныя паперы за кароткі час знойдуць сваіх пакупнікоў на рынку», — падкрэслілі ў кампаніі-эмітэнце.

У той жа час на сайце Беларусбанка кліенты інфармуюцца, што пры аказанні брокерскіх паслуг банк не прымае на сябе абавязацельстваў па гарантаванні выплаты даходу па карпарацыйных аблігацыях і іх пагашэння эмітэнтамі. Інвестыцыйную рызыку пры ўкладанні грашовых сродкаў у карпарацыйныя аблігацыі ў поўным аб'ёме нясе пакупнік аблігацый.

Некалькі ўдакладненняў, якія датычацца датэрміновага выкупу аблігацый. Упаўнаважаным брокерам выкупу гэтых каштоўных папер з'яўляецца Беларусбанк. Існуе перыяд збору заявак на датэрміновы выкуп. Пачынаецца за два месяцы і канчаецца за адзін месяц да даты датэрміновага выкупу. Падача заявак вядзецца ўладальнікамі аблігацый шляхам прадстаўлення ў банк даручэння на здзяйсненне здзелкі па продажы аблігацый у гандлёвай сістэме біржы.

Варта мець на ўвазе, што ёсць камісіі пры датэрміновым выкупе. Брокерская камісія банка складае 0,058 % ад сумы здзелкі, але не менш за 25 долараў. І гэта яшчэ не ўсё. Камісія — велічыня не пастаянная, а разглядаецца ў адпаведнасці з тарыфамі Беларусбанка на дату падачы заяўкі. Якія будуць у банка тарыфы на гэтыя аперацыі праз два-тры гады? Я асабіста не ўпэўнены, што яны будуць такія ж...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.