Вы тут

Выстава «Белагра-2018» адкрылася пад Мінскам


Сучасныя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы прадставілі на Беларускім аграпрамысловым тыдні, які стартаваў 5 чэрвеня.

Эфектыўныя кантакты, інавацыі і паспяховыя кантракты: Беларускі аграпрамысловы тыдзень — свайго роду справаздача за год для прамыслоўцаў, навукоўцаў і аграрыяў краіны. Пляцоўкай маштабнага міжнароднага мерапрыемства стаў гандлёва-лагістычны комплекс аграгарадка Шчомысліца, што пад Мінскам. Геаграфія ўдзельнікаў выстаў — ад Кітая да Вялікабрытаніі, усяго 28 краін і больш за паўтысячы кампаній, якія працуюць у аграпрамысловым сектары.


— Гэта даўно стала ўжо фактам, што Беларусь поўнасцю накарміла сваю дзяржаву, сваіх людзей. Больш за тое, прадукты харчавання сталі адным з асноўных пунктаў экспарту. Летась на 6,5 млрд долараў мяса-малочнай і іншай прадукцыі было экспартавана. Але ўнёсак прамыслоўцаў у тым, што мы далі сучаснае абсталяванне, разам з навукоўцамі далі сучасныя тэхналогіі, — сказаў на адкрыцці форуму намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Форум аб'ядноўвае некалькі выстаў — «Белагра-2018», «Белферма», «Белпрадукт» і «Прам.Холад.Упак». Усё, над чым апошні год працавалі інжынеры-машынабудаўнікі, прадставілі на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2018». Дасягненні ў сферы жывёлагадоўлі — інкубатары, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання статкам, новыя мадыфікацыі даільных установак, кармы і ветпрэпараты прадстаўлены ў экспазіцыі «Белферма».

Па словах міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, аграпрамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь па выніках працы за пяць месяцаў дэманструе станоўчую дынаміку ў сваім развіцці. Пракаментаваў кіраўнік ведамства і абмежаванні Рассельгаснагляда на некаторыя віды малочнай прадукцыі ў тары больш за два з паловай літры:

— Для нас гэта, вядома, было нечакана. Але мы да ўсяго гатовыя. Апошнім часам мы назіраем нічым не аргументаваныя і не абгрунтаваныя дзеянні Рассельгаснагляда ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў. Учарашні выпад пра закрыццё нашых прадпрыемстваў — гэта чарговая праява пратэкцыянізму. Ідзе выбіванне з рынку прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.

Нягледзячы на чарговыя рознагалоссі аб патоках малочных рэк з Беларусі, партнёры з Расіі зацікаўлены ў наладжванні моцных эканамічных сувязяў.

— Дзякуючы падтрымцы Міністэрства прамысловасці Беларусі і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі мы плануем у два разы павялічыць колькасць вытворчасці трактарнай тэхнікі Беларусі на тэрыторыі Валагодскай вобласці. Гэты велізарны рынак Расіі, які цяпер гатоў прыняць тэхніку вашай краіны. Мы сёння ў складзе вялікай расійскай дэлегацыі падпісалі некалькі пагадненняў, якія адчыняюць новае акно магчымасцяў для развіцця інтэграцыйных і кааперацыйных сувязяў дзвюх краін, — паведаміў губернатар Валагодскай вобласці Алег Куўшыннікаў.

Форум даўно стаў пляцоўкай не толькі навуковага, але і дзелавога супрацоўніцтва. Сёлета яго наведаюць прадстаўнікі больш чым 30 замежных дэлегацый.

Беларускі аграпрамысловы тыдзень — свята для ўсіх, хто звязаны з сельскай гаспадаркай. У праграме мерапрыемства — семінары, конкурсы, дэгустацыі, з'езд грамадскага аб'яднання «Беларускі сялянскі савет» і нават аўкцыён. У якасці лотаў — племянныя жывёлы. Закрыццё форуму і падвядзенне вынікаў адбудзецца 10 чэрвеня.


Марыя ДАДАЛКА

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Загаловак у газеце: Сем дзён, якія год кормяць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.