Вы тут

Большасць абітурыентаў зарэгістравалася на ЦТ па рускай мове


Руская мова на цэнтралізаваным тэсціраванні будзе самай масавай дысцыплінай — на яе зарэгістравалася амаль 67 тысяч чалавек. А тэст па беларускай мове будуць пісаць каля 25 тысяч абітурыентаў.


Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне завяршылася ў краіне 1 чэрвеня. Усяго для здачы тэстаў сёлета зарэгістраваўся 82 471 абітурыент (летась — 92 274). Такім чынам колькасць прэтэндэнтаў на студэнцкі білет працягвае змяншацца, хоць не выключана, што хтосьці паспрабуе скарыстацца сваімі леташнімі сертыфікатамі ЦТ, тэрмін дзеяння якіх цяпер складае два гады.

Матэматыку плануюць здаваць 45 209 абітурыентаў. На трэцім месцы па папулярнасці ў абітурыентаў англійская мова (27 554 чалавекі). На ЦТ па біялогіі ў пунктах рэгістрацыі было аформлена каля 27 тысяч пропускаў, на фізіку — 25 553, на гісторыю Беларусі — 22 248.

Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе ў Беларусі 12 чэрвеня, і па традыцыі першымі ў пункты здачы ЦТ прыйдуць абітурыенты, якія пажадалі здаваць экзамен па роднай мове. Дарэчы, сярод тых, хто рэгістраваўся на ЦТ сёлета, ёсць абітурыенты, якія будуць здаваць дзве мовы (і беларускую, і рускую), каб потым выбраць сертыфікат з найбольш высокімі баламі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Абітурыентаў усё менш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».