Вы тут

Абвешчаны кастынг вядучых для дзіцячага «Еўрабачання»


Белтэлерадыёкампанія абвясціла кастынг вядучых для дзіцячага «Еўрабачання». Нагадаем, 16-ы міжнародны песенны конкурс пройдзе ў Мінску. Прэтэндаваць на права весці яго змогуць як дарослыя, так і дзеці ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў, калі яны адчуваюць у сабе харызму і талент.


Сярод галоўных патрабаванняў да кандыдатаў — выдатнае валоданне англійскай мовай, уменне трымацца на сцэне і імправізаваць, працаваць у кадры. Плюсам стане таксама вопыт работы ў прамым эфіры і ўдзелу ў буйных тэлепраектах.

Каб заявіць аб сваім жаданні стаць вядучым «Еўрабачання», неабходна да 15 ліпеня даслаць сваё фота і сціслы, але крэатыўны відэаролік-самапрэзентацыю на электронны адрас eurovіsіon@tvr.by. Заяўкі ўсіх прэтэндэнтаў разгледзіць экспертная група беларускіх тэлевізійнікаў пад кантролем Еўрапейскага вяшчальнага саюза і вызначыць найлепшых. Яны і атрымаюць права стаць вядучымі дзіцячага «Еўрабачання-2018» — а гэта значыць, будуць не толькі працаваць на сцэне «Мінск-Арэны» на шматмільённую тэлеаўдыторыю, але і паралельна камунікаваць з удзельнікамі з розных краін у грынруме. Дарэчы, на сёння ўдзел у дзіцячым конкурсе, фінал якога адбудзецца 25 лістапада, пацвердзілі ўжо 11 краін.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Вас выклікае «Еўрабачанне»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.