Вы тут

У краіне з'явілася першая віртуальная картка з кэшбэкам


Яе сумесна з плацежнай сістэмай Vіsа і банкам «Рашэнне» запусціў з 5 чэрвеня ўпершыню на нашай тэрыторыі аператар vеlсоm.


Віртуальная картка дазваляе здзяйсняць плацяжы ў АРІПе (ад «камуналкі» да мабільнай сувязі), купляць тавары ў інтэрнэт-крамах і аплачваць таксі. З дапамогай карткі v-bаnkіng таксама можна забраніраваць нумар у гатэлі ці ўзяць напракат аўтамабіль у сістэмах анлайн-букінг. Карыстацца карткай ад vеlсоm можна як у Беларусі, так і ў любой іншай краіне свету.

Імгненны выпуск

«Віртуалка» выпускаецца на платформе міжнароднай плацежнай сістэмы Vіsа, а эмітэнтам выступае банк «Рашэнне». Картка намінавана ў беларускіх рублях і выдаецца на год, а само афармленне адбываецца ў некалькі клікаў. Для гэтай мэты дастаткова смартфона — адкрыць рахунак можна аддалена з дапамогай мабільнай праграмы v-bаnkіng. Наведваць офіс банка для гэтага не патрабуецца: праграма дазваляе прайсці рэгістрацыю ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ). Створаная Нацыянальным банкам платформа просіць пазначыць прозвішча, імя, асабісты (ідэнтыфікацыйны) нумар і нумар тэлефона.

Гэтай карткай можна плаціць без камісіі ў інтэрнэце і мабільнай праграме v-bаnkіng, у тым ліку ў АРІП. Для большай бяспекі анлайн-пакупак прадугледжаны тэхналогія 3-D Sесurе і бясплатнае sms-апавяшчэнне.

Эканомім грошы

Упершыню ў нас віртуальная картка забяспечвае вяртанне часткі грошай — так званы mоnеуbасk (грошы назад). Назад на рахунак паступае 2 % з кожнай пакупкі ў інтэрнэце, а на рэшту па картцы налічваецца 3 % гадавых. Што важна, гэта распаўсюджваецца на разлікі не толькі з беларускімі, але і з замежнымі крамамі і сэрвісамі. Шкада, але кэшбэк у выглядзе бонусу будзе працаваць толькі 3 першыя месяцы. Далейшы лёс кэшбэку будзе залежаць ад шчодрасці сістэмы Vіsа, за кошт якой устанаўліваецца гэтая паслуга.

На адзін тэлефонны нумар можна аформіць толькі адну віртуальную картку. Прычым зрабіць гэта могуць абаненты любога мабільнага аператара. Папоўніць «пластык» можна бясплатна праз «v-кашалёк» і з карткі любога беларускага банка ў праграму v-bаnkіng. Акрамя таго, гэта можна зрабіць у АРІП, наяўнымі або з банкаўскіх картак.

«Беларусь выходзіць на новы этап развіцця плацежных інструментаў для бяспечных разлікаў. Упершыню віртуальная банкаўская картка даступная ў праграме мабільнага аператара. Аформіць яе можа кожны чалавек са смартфона, пры гэтым не важна, якім банкам або аператарам ён карыстаецца. Усё адбываецца за лічаныя секунды, без лішніх фармальнасцяў і пытанняў. Віртуальная картка v-bаnkіng дэманструе, якія магчымасці адкрывае спажыўцам аб'яднанне намаганняў сектара тэлекамунікацый і фінансавай сферы», — адзначыў намеснік гендырэктара па маркетынгу, продажах і абаненцкім абслугоўванні кампаніі vеlсоm Роберт Дашан.

У якасці дадатку

Рынак віртуальных картак можа стаць адным з самых хуткарослых. «Попыт на іх расце ва ўсім свеце, у тым ліку і ў нашай краіне. Бурнае развіццё сферы анлайн-гандлю і інтэрнэт-плацяжоў стымулююць цікавасць насельніцтва да простых і надзейных інструментаў для разлікаў у глабальным сеціве, — звярнуў увагу рэгіянальны менеджар кампаніі Vіsа ў Беларусі, Малдове і Азербайджане Ігар Кавалёў. — Усё часцей віртуальныя карткі афармляюць у дадатак да тых, што ўжо адкрыты, каб забяспечыць большы ўзровень бяспекі. Пры гэтым іх функцыянал пастаянна пашыраецца: у прыватнасці, адной з новых фішак віртуальнай карткі v-bаnkіng стане наяўнасць кэшбэку, што мае вялікае значэнне для спажыўца».

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Цяпер смартфон яшчэ і кашалёк

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».