Вы тут

Умовы для самарэалізацыі будуць створаны кожнаму абітурыенту


Больш як 160 работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю будуць задзейнічаны ва ўсіх этапах прыёмнай кампаніі: ад правядзення ЦТ, унутрыўніверсітэцкіх іспытаў да падачы дакументаў і залічэння. Напярэдадні старту цэнтралізаванага тэсціравання ў сценах КДК адбылося пасяджэнне Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Яе асноўнай задачай з'яўляецца стварэнне для ўсіх абітурыентаў роўных магчымасцяў пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.


— У нашай краіне створана і эфектыўна рэалізуецца цэласная сістэма арганізацыі ўступнай кампаніі і кантролю за правядзеннем уступных іспытаў, — падкрэсліў старшыня КДК Леанід АНФІМАЎ. — Разам з выкананнем задач па прадухіленні парушэнняў падчас уступных выпрабаванняў членамі дзяржкамісіі будуць аб'ектыўна і аператыўна разгледжаны ўсе звароты абітурыентаў і іх бацькоў.

У цэнтральным апараце Камітэта дзяржкантролю і нашых абласных камітэтах арганізавана работа гарачай лініі, таксама будзе весціся асабісты прыём абітурыентаў і іх бацькоў. Ад таго, наколькі аб'ектыўна і справядліва будуць вырашаны ўсе спрэчныя пытанні — а, зыходзячы з вопыту папярэдніх гадоў, без іх, хутчэй за ўсё, не абыдзецца, — залежыць упэўненасць і маладога пакалення, і іх бацькоў у тым, што дзяржава стварае для кожнага грамадзяніна роўныя ўмовы для яго самарэалізацыі.

— Любы зварот абітурыентаў і іх бацькоў, адрасаваны членам дзяржкамісіі як паўнамоцным прадстаўнікам Прэзідэнта краіны, павінен быць аператыўна і аб'ектыўна разгледжаны: без валакіты і адфутбольвання, — папярэджвае старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, намеснік прэм'ер-міністра Васіль ЖАРКО. — Нельга дапускаць канфліктных сітуацый. Усё павінна праходзіць у добразычлівай атмасферы, а ўсе адказы павінны быць аргументаваныя. Несумненна, вынікі ўступнай кампаніі маюць важнае сацыяльнае значэнне, паколькі закранаюць інтарэсы многіх: абітурыентаў, іх бацькоў і сваякоў, настаўнікаў і выкладчыкаў. Упэўнены, што работа дзяржкамісіі ў цесным кантакце з КДК і Міністэрствам адукацыі спрыяе стварэнню адкрытага, празрыстага і дэмакратычнага механізма фарміравання студэнцкай аўдыторыі. На працягу апошніх сямі гадоў у краіне не было выяўлена фактаў карупцыі пры паступленні абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Мы пераканаліся, што ўсе ўстановы адукацыі і камісіі, якія ажыццяўляюць кантроль, гатовыя да уступнай кампаніі і разумеюць задачы, якія перад намі стаяць.

Васіль Жарко адзначыў правядзенне вялікай падрыхтоўчай работы, якая таксама была арыентавана на забеспячэнне роўных умоў для ўсіх абітурыентаў, у прыватнасці, па карэкціроўцы зместу тэстаў: «Мы стварылі рабочую групу з настаўнікаў пераважна агульнаадукацыйных школ (гімназій было вельмі мала), задачай якіх было зрабіць так, каб змест тэстаў адпавядаў праграме звычайнай сярэдняй школы, а не гімназіі. Такім чынам мы ствараем роўныя ўмовы і для выпускніка звычайнай сельскай школы, і для выпускніка славутага ліцэя. Да таго ж сёлета ўпершыню ва ўсіх абітурыентаў, незалежна ад месца іх пражывання (у горадзе або ў сельскай мясцовасці), была магчымасць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне бясплатна. Гэта стала магчымым дзякуючы дыстанцыйнаму рэпетыцыйнаму тэсціраванню, якое любы ахвотны мог здаць не выходзячы з дому.

Магчымасць здачы чатырох тэстаў замест трох, на думку Васілія Жарко, таксама ідзе абітурыентам на карысць, паколькі не абмяжоўвае іх выбар нейкай адной спецыяльнасцю і павялічвае шанцы не застацца па-за бортам. Між іншым, 48 працэнтаў абітурыентаў зарэгістраваліся сёлета на чатыры тэсты, а дзве мовы (і рускую, і беларускую) будуць здаваць 14 працэнтаў ад агульнай колькасці. Што датычыцца рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне, то колькасць тых, хто пажадаў здаваць ЦТ, зменшылася сёлета амаль на 10 тысяч у параўнанні з папярэднім годам. Ці азначае гэта, што змяншаецца і канкурэнцыя на ўваходзе ў ВНУ?

Міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА нагадаў, што з гэтага года ўступае ў дзеянне норма, якая дазваляе абітурыентам скарыстацца леташнімі сертыфікатамі. І не выключана, што знойдуцца тыя, хто гэтым правам скарыстаецца. Але варта памятаць, што прахадныя балы па першым профільным прадмеце павысіліся сёлета на пяць пунктаў. Што да кантрольных лічбаў прыёму ў ВНУ, то яны сёлета зменшыліся. Так, прыём на дзённую бюджэтную форму навучання ў ВНУ будзе скарочаны на 1,8 %, а на завочную бюджэтную — на 8 %. Кантрольныя лічбы прыёму на платную форму навучання ў ВНУ зменшыліся на 19,1 % у параўнанні з 2017 годам. На ўсе формы навучання (і бюджэтную, і платную) плануецца прыняць 54,4 тысячы чалавек.

Ігар Карпенка праінфармаваў, што зараз вядзецца падрыхтоўка новай рэдакцыі Правілаў прыёму для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая распрацоўвалася з улікам прапаноў членаў дзяржкамісіі. «Усе заўвагі, што паступяць ад дзяржкамісіі па выніках сёлетняй прыёмнай кампаніі, мы таксама гатовы ўлічыць», — паабяцаў міністр.

Ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў Юрый МІК­СЮК па­ве­да­міў, што ўжо пад­час ЦТ 2018 го­да бу­дзе пра­ве­дзе­на апра­ба­цыя но­вай ме­то­ды­кі ацэнь­ван­ня вы­ні­каў ЦТ.

Ця­пер для гэ­тых мэт вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца пра­цэнт­ная шка­ла раз­мер­ка­ван­ня ма­ды­фі­ка­ва­ных пер­ша­сных ба­лаў. Пас­ля та­го, як пра­ве­ра­ны ўсе ра­бо­ты ўдзель­ні­каў ЦТ, раз­ліч­ва­ец­ца ва­га­вы ка­э­фі­цы­ент скла­да­нас­ці кож­на­га за­дан­ня ў за­леж­нас­ці ад та­го, коль­кі пра­цэн­таў абі­ту­ры­ен­таў з ім спра­ві­ла­ся, і за­тым кож­на­му абі­ту­ры­ен­ту на­ліч­ва­ец­ца яго вы­ні­ко­вы тэс­та­вы бал, які за­ле­жыць як ад коль­кас­ці пра­віль­на вы­ка­на­ных за­дан­няў, так і ад іх скла­да­нас­ці. Пры но­вым па­ды­хо­дзе ў спе­цы­фі­ка­цыі для кож­на­га за­дан­ня, якое мае роз­ны фар­мат і роз­ны ўзро­вень скла­да­нас­ці, ад­ра­зу пра­ду­гле­джа­ны свой пер­ша­сны бал.

«Маг­чы­ма, з на­ступ­на­га го­да мы пач­нём пры­мя­няць но­вую сіс­тэ­му пад­лі­ку ба­лаў, але па­куль збі­ра­ем­ся яе толь­кі апра­ба­ваць, і яна ні­як не паў­плы­вае на вы­ні­кі абі­ту­ры­ен­таў 2018 го­да, — за­пэў­ніў мі­ністр аду­ка­цыі. — Ацэн­ка іх вы­ні­каў ЦТ па­куль бу­дзе вес­ці­ся па ра­ней­шай ме­та­да­ло­гіі».


Тэлефоны «гарачай лініі» Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў «Абітурыент 2017»

 

Рабочая група дзяржаўнай камісіі ў Мінску (Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь)

 

(8 017)

 

327 66 80

 

Брэсцкая абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці)

 

(8 0162)

 

21 18 76,
21 18 94

 

Віцебская абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці)

 

(8 0212)

 

42 61 82

 

Гомельская абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці)

 

(8 0232)

 

23 83 85

 

Гродзенская абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці)

 

(8 0152)

 

79 88 01

79 88 40

79 88 16

 

Магілёўская абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці)

 

(8 0222)

 

22 18 97 

31 07 73

31 07 75

Мінская абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці)

 

(8 017)

 

331 66 02,
284 09 06

 

«Гарачая лінія» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

(8 017)

 

222 43 12

 

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: «Адкрыта, празрыста і добразычліва...»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.