Вы тут

У Мінску адкрылася фотавыстава Non-fashion


Сёмага чэрвеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прайшло адкрыццё Міжнароднага праекта NON-FASHION / фатаграфія, відэа, аб'екты, перформанс. Куратар выставы – Дзіна Даніловіч.


Сярод удзельнікаў праекта мастакі, фатографы з Беларусі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Нідэрландаў. Таксама ў межах выставы можна ўбачыць куратарскую працу Уладзіміра Парфянка – фатаграфіі Петрыка Таранды з архіва Мікалая Таранды «Баранавіцкія моды. 1950-ыя».

Арганізатарамі і партнёрамі выступілі Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Polansky gallery.

Выстава Non-fashion падтрымлівае ідэю пра тое, што мода – гэта адно з праяўленняў чалавечай натуры з усімі яе супярэчлівымі рысамі: цікаўнасцю, цягай да самавыяўлення, патрэбай падтрымліваць традыцыі, запалам да ўсяго новага і пратэсту супраць існуючага, і галоўнае - натуральным імкненнем да развіцця і ўнутранай свабоды".

Праекты, з якіх складаецца выстава Non-fashion, не з'яўляюцца маніфестам супраціўлення модзе як культурнаму феномену. Хутчэй яны супрацьстаяць паўсядзённяму погляду на моду, як на фабрыку ілюзій, якая дыктуе, вырабляе і шматразова тыражуе штучныя выявы паспяховага, «прыгожага» жыцця. Яны прапануюць перайсці ад вузкага разумення функцыі моды як візуалізацыі сацыяльнага статусу да шырэйшага погляду на яе.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».