Вы тут

Як прайшоў выпускны ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы


У суботу выпускныя вечары грымелі па ўсёй краіне. Вельмі прыгожая цырымонія развітання з навучальнай установай адбылася ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы. Са сцен легендарнага будынка на вуліцы Багдановіча выйшаў ужо 62-гі выпуск!


Да ўрачыстага пастраення і святочнага вальсу застаецца літаральна паўгадзіны, але мы паспяваем пагутарыць з выпускнікамі-сувораўцамі. Так, старшы віцэ-сержант Андрэй Сазановіч скончыў вучылішча з залатым медалём.

- Усё пачалося ў 2013 годзе, калі я прыняў рашэнне паступаць сюды. У сям’і вайскоўцаў няма. Але з дзяцінства была мара стаць ваенным. Вучылішча – гэта добрая школа жыцця і афіцэрскіх кадраў. І за 5 год ні разу не пашкадаваў, што вучыўся тут. Мяне падтрымлівалі бацькі, сябры і, канешне ж, афіцэры – не толькі па вучобе, але і ў жыццёвых сітуацыях. Свой прафесійны шлях я выбраў - паступіў на ваенны факультэт БДМУ.

- Сувораўскае вучылішча дае пэўную загартоўку ў жыцці, - кажа старшы віцэ-сержант Даніла Петухоў. - Даведаўся шмат чаго аб вайсковай тэхніцы, узбраенні, знайшоў новых сяброў. І паглядзеў на парады вачыма ўдзельніка. Я праходзіў у іх двойчы – у 2016 і 2017 гадах, абодва разы на Дзень Незалежнасці. Парады запомніліся не толькі ўражаннямі, але і пяцімесячнай падрыхтоўкай да іх. Зараз жа паступаю ў Ваенную акадэмію. Мару стаць лётчыкам – з дзяцінства хочацца ў неба…

У сувораўскае вучылішча сёлета – зрэшты, як і заўжды – прыйдуць паступаць 12-гадовыя хлопчыкі. Што і казаць, у такім узросце даволі складана вызначыць свой далейшы шлях на ўсё наступнае жыццё. Але…

- Ваенна-патрыятычнае выхаванне, прафілактычная і прафарыентацыйная работа з сувораўцамі, іх пастаянныя выезды ў злучэнні і воінскія часці, зносіны з афіцэрскім складам розных сілавых структур у канчатковым выніку дазволяць ім зрабіць усвядомлены выбар сваёй будучай прафесіі, - гаворыць начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Аляксандр Навуменка. - 95,4% выпускнікоў сыходзяць у сілавыя структуры.

Агулам жа атэстаты атрымалі 62 выхаванцы. 15 з іх – са спецыялізаванага па спорце класа. Узвод выпускной роты падрыхтаваў 4 кандыдатаў у майстры спорту, пераможцаў і прызёраў чэмпіянатаў краіны.

Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў зазначыў, што выпускнікі сувораўскага вучылішча атрымліваюць выдатную адукацыю.

- Хлопчыкі за гэтыя пяць гадоў сталі мужчынамі, пасталелі, памужнелі, атрымалі выдатную адукацыю і гатовыя ўступаць у дарослае жыццё. Калі вы паступалі ў 2013 годзе,  то гэта быў час 60-годдзя вучылішча. Выпускаецца жа вы тады, калі вучылішча святкуе 65-годдзе. Не ўсім сувораўцам так пашанцавала.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».