Сёлета Любчанскую сярэднюю школу скончылі дзесяць вучняў – шэсць юнакоў і чатыры дзяўчыны. Па словах настаўнікаў гэтай навучальнай установы, выпуск быў хоць і малым па колькасці, але адным з лепшых у вучобе. Пасля начной дыскатэкі, ужо атэстованыя выпускнікі, па шматгадовай трацыдыі, а чацвёртай раніцы пайшлі на Нёман сустракаць світанак першага дня свайго дарослага жыцця. З моста яны запусцілі гірлянду з паветраных шароў. Павольная плынь ракі панесла любчанскія шары, каб усе мары выпускнікоў-2018 ажыццявіліся.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.