Вы тут

Раім схадзіць


Выстава «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць», міжнародная акцыя «Свята музыкі», Купалле ў Доме Ваніковічаў і фестываль «Купальскае кола» — афіша «Звязды» з 18 па 24 чэрвеня.


Малы Трасцянец: выстаўка-хроніка маштабнага злачынства

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 31 студзеня 2019 г.

Колькі каштуе: удакладняць у касе

7 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася інфармацыйна-дакументальная выстаўка «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».

Беларуска-нямецкі праект заклікае аддаць даніну памяці ахвярам Трасцянца і адначасова адлюстроўвае, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі захоўваецца памяць аб загінуўшых. Разам з гэтым ён распавядае аб месцах масавага знішчэння і тых, хто здзяйсняў зверства. 

Экспазіцыя складаецца з 18 раздзелаў, асобныя з якіх прысвечаны ўрочышчу Благаўшчына, дзе адбываліся масавыя растрэлы, «Аперацыі 1005», забойству ў Шашкоўцы, дзе была пабудавана печ для знішчэння людзей. Асноўная ўвага нададзена біяграфічным партрэтам ахвяр Трасцянца.


Паказ дакументальных фільмаў у рамках выставачнага праекта NON-FASHION

Дзе: НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Калі: 20 чэрвеня, 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

20 чэрвеня гледачам будзе паказаны фільм «Баль Інстытута касцюма Met Gala» (ЗША, 2016).


Міжнародная акцыя «Свята музыкі»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: 21 чэрвеня, 18:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

21 чэрвеня а 18-й гадзіне ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея адбудзецца міжнародная акцыя «Свята музыкі». Падзея арганізавана па ініцыятыве Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 

«Свята музыкі» — штогадовая падзея, якая носіць сацыяльны характар. Яна праходзіць ва ўсім свеце 21 чэрвеня і прымеркавана да Дня летняга сонцастаяння. 

21 чэрвеня музей парадуе наведвальнікаў магчымасцю не толькі пазнаёміцца ​​з яго экспазіцыямі, але і пачуць гукі музыкі ў філіялах і шматлікіх залах. Апагеем дня стане канцэрт у дворыку галоўнага будынка. Так, з 18:00 да 23:00 перад гасцямі свята выступяць: Аня Жданава, Malanka Orchestra, Re1ikt, Nizkiz.

Будзе арганізавана фуд-зона, пройдзе маркет вырабаў ручной працы.


Купалле ў Доме Ваніковічаў

Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Калі: 23 чэрвеня, 18:00

Колькі каштуе: 15 р. — дарослы + дзіця 

Самыя маленькія гледачы змогуць у гэты вечар пазнаёміцца з героямі беларускай міфалогіі і купальскімі традыцыямі.

Акрамя таго, усе госці будуць спяваць, танчыць, гуляць і, канешне ж, шукаць чароўную кветку шчасця, што квітнее толькі адну ноч. Вас чакаюць смачныя падарункі і шмат прыгожых фотаздымкаў.

Свята пачнецца ў зале музея Ваньковічаў з музычнага канцэрту, а працягнецца на вольным паветры.


Міжнародны фестываль «Купальскае кола»

Фота travelcalendar.ru.

Дзе: «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 22 чэрвеня, 15:00 і 23 чэрвеня, 12:00

Колькі каштуе: ад 22.50 р.; дзецям да 16 год — уваход бясплатны 

«Купальскае кола» — адзін з тых фестываляў, якія насамрэч ведае і чакае кожны прыхільнік роднай культуры.

Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу — Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі.

У гэтым годзе «Купальскае кола» пройдзе ўжо дзясяты раз. На сцэне фестываля для гасцей выступяць каля 25-ці гуртоў: «Мастер» (Расія), PANYCHIDA (Чэхія), Varang Nord (Латвія), Tornado (Беларусь), «Крамбамбуля» (Беларусь), Aillion (Беларусь), Gods Tower (Беларусь), Znich (Беларусь) і многія іншыя. 

Для наведвальнікаў, якія пажадаюць застацца на фестывалі на два дні, прапануецца палатачны летнiк.


Велашкола ў парку Янкі Купалы

Дзе: парк Янкі Купалы 

Калі: па 31 жніўня (кожную сераду, чацвер і пятніцу), 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Каманда Мінскага веласіпеднага таварыства аднавіла рэгулярныя заняткі ў велашколе для дарослых. Навучанне праходзіць па серадах, чацвяргах і пятніцах у парку імя Янкі Купалы побач з фантанамі з 18:00 да 20:00. Урокі бясплатныя, але неабходна зарэгістравацца.

Велашкола працуе ўжо 5-ы сезон. Заняткі вядуць інструктары-валанцёры. Прыязджаць у парк можна без уласнага ровара. Як правіла, для таго каб навучыцца ўпэўнена перасоўвацца на двухколавым транспарце, неабходна 3-5 заняткаў.

У 2017 годзе ў велашколе прайшлі навучанне больш за 100 вучняў і вучаніц узростам ад 9 да 83 гадоў.


Выстава «Кітайскі жывапіс ідэй»

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 26 чэрвеня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Калегі з Кітая адабралі 22 твора жывапісу, графікі і скульптуры для таго, каб не толькі прадэманстраваць сваю калекцыю, але і паказаць беларускай публіцы вынікі складанага дыялогу паміж традыцыйным і сучасным мастацтвам Кітая ў XX стагоддзі.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

«Не дапускаем, каб дзіця выбіралі, як у краме»

«Не дапускаем, каб дзіця выбіралі, як у краме»

Пра што трэба падумаць і як рэальна ацаніць свае сілы перад усынаўленнем?

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.