Вы тут

Жыхар Магілёўскай вобласці спрабаваў прывезці з Расіі наркотыкі


Як паведамілі магілёўскія мытнікі, падазроны аўтамабіль спынілі ў Клімавіцкім раёне.


Пры аглядзе багажнага аддзялення службовы сабака па мянушцы Глорыя адрэагаваў на наркотыкі. Хутка ў дарожнай сумцы мужчыны былі знойдзены капсулы з парашкападобным рэчывам белага колеру і шпрыцы, а ў салоне — тры саджанцы, падобныя на каноплі. Экспертыза Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці пацвердзіла, што саджанцы сапраўды з'яўляюцца каноплямі, а знойдзенае рэчыва — асабліва небяспечны наркатычны сродак метадон.

Клімавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь распачата крымінальная справа, санкцыя артыкулаў прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Глорыя знайшла наркотыкі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».